Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>С.Гайдукевіч: з Украінай паводле таго самага прынцыпу, што і з Эўразьвязам</B>


Ганна Соўсь, Менск Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч кажа, што яшчэ месяц таму прагназаваў перамогу Блёку Юліі Цімашэнкі на парлямэнцкіх выбарах:

“Што тычыцца дачыненьняў паміж Украінай і Беларусьсю, то яны будуць будавацца паводле таго самага прынцыпу, што і з Эўразьвязам. Гэта ў першую чаргу прагматычнасьць і жаданьне працягнуць дыялёг і наладжваць кантакты з нашым суседам.

Украіна – наш блізкі і вельмі добры сусед. Слушна кажуць, што суседзяў не выбіраюць. У дадзеным выпадку найперш будуць паглыбляцца эканамічныя кантакты, будзе пашырацца супрацоўніцтва паводле стратэгічных пытаньняў, найперш у энэргетыцы. У гэтым і беларускі, і ўкраінскі бок вельмі зацікаўлены”, -- лічыць лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч. • “Лукашэнка вельмі зацікаўлены ў памаранчавай уладзе ва Ўкраіне”., 01.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG