Зьвярнуўшыся да беларускай прэсы ад 6 верасьня розных гадоў, радыё “Свабода” нагадвае вам пра падзеі мінулага.
“Вольная Беларусь”, год 1917. Язэп Лёсік разважае на тэму царквы: “Пастыры павінны ведаць... што сацыальнае і палітычнае жыцьцё кіруецца цяпер ні рэлігіей і ні цэркваю. І зробяць яны ніпаправімую памылку, калі зноў аддадуць атрускі свайго ўплыву на грамадзянства ў рукі палітычнай улады ды зноў пойдуць у палон дзеля спакойнага і тлустага жыцьця. Цэркаў павінна стаць нізалежнай {і сама пайсьці насустрач вымогам часу}. Гэта вымагаецца самым духам Хрыстовай навукі і заданьнямі цэркві здавальняць рэлігійныя патрэбы людзей, а ні блутацца у палітычную і сацыальную барацьбу”.
“Віцебскі пролетарый” у 1937 годзе дае слова стаханаўцы-трактарыстцы Груні Бурэхінай: “{Наша краіна — самая магутная ў свеце — мае выдатную Чырвоную Армію.} Наша армія з’яўляецца магутным аплотам міру. Яна выпеставана таварышам Сталіным. У любую мінуту мы зможам даць рашучы адпор фашысцкім гадам, якія, гэта кожнаму відаць, рыхтуюць нам вайну. А мы будзем граміць ворага на той тэрыторыі, адкуль ён прыдзе. Не адняць ім у нас заможнае і радаснае калгаснае жыццё. Мы гатовы па першаму закліку партыі і ўрада з трактара перасесці на танк”.
“Звязда” ў 1947 годзе пад загалоўкам “Забяспечым Мінск дрывамі” піша: “Ад выканання намечанага плана нарыхтоўкі і завозкі паліва залежыць бесперабойная і чоткая работа нашых школ, тэхнікумаў, інстытутаў, больніц, дзіцячых дамоў, ясляў, пляцовак, комунальных прадпрыемстваў. Ад гэтага будзе залежаць забяспечанне саміх жыхароў дрывамі. Таму нарыхтоўцы дроў павінны аддаць самую сур’ёзную ўвагу ўсе партыйныя, совецкія і грамадскія арганізацыі сталіцы”.