Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс беларускай мовы ў ВНУ стане абавязковым


Іна Студзінская, Менск У 2006-2007 навучальным годзе рэктары ВНУ самастойна вывучалі пытаньне аб неабходнасьці ўвядзеньня курсу прафэсійнай лексыкі беларускай мовы. З новага навучальнага году курс беларускай мовы абавязкова будзе ўключаны ў вучэбныя пляны. Да таго, у новым Законе ад адукацыі цяпер будзе артыкул аб увядзеньні ва ўсіх унівэрсытэтах беларускамоўных плыняў і груп.

Раней беларуская мова ўключалася ў плян за кошт гадзінаў, якія адводзяцца на факультатывы і спэцкурсы. Потым пачаліся размовы пра пераход на чатырохгадовую сыстэму адукацыі, і паўстала небясьпека, што нават на гуманітарных факультэтах курс абавязковай беларускай мовы можа быць скасаваны. Таварыства беларускай мовы і Таварыства беларускай школы сабралі тысячы зваротаў ад студэнтаў, ад зацікаўленых грамадзянаў. Магчыма, паўплываў і той факт, што сёлета на 12 тысяч павялічылася колькасьць жадаючых прайсьці цэнтралізаванае тэставаньне па беларускай мове (летась было 75 тысяч, цяпер – 87 тысяч). Прэсавы сакратар Міністэрства адукацыі Віктар Іўчанкаў паведаміў, што ў новым навучальным годзе ў пералік абавязковых сацыяльна-гуманітарных дысцыплін будзе ўключаны курс беларускай мовы (прафэсійнай лексыкі).

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў распавёў, што ў ТБМ прыходзяць паведамленьні, што ва ўсіх вучэбных плянах пакідаецца абавязковае вывучэньне курсу прафэсійнай лексыкі беларускай мовы:

“Яшчэ на год працягнулі старую сыстэму вышэйшай адукацыі, пяцігадовую. Дарэчы, дзякаваць спадару Здановічу. Ён усё ж такі ў Закон аб адукацыі плыні беларускамоўныя ва ўсіх унівэрсытэтах прабіў. Там запісана, што ствараюцца беларускамоўныя плыні і групы. Адзінае, што там далей пазначана, што працэдура іх стварэньня вызначаецца Саветам Міністраў. І далі на гэта паўгоду. Гэта 21 артыкул новага Закону аб адукацыі”.

Уладзімер Здановіч – старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры Палаты прадстаўнікоў, сам былы дырэктар школы. Ён і лабіраваў 21 артыкул Закону аб адукацыі.

Руская мова як замежная

А сёньня ў Менску пачынаюцца Дні рускай мовы ў межах правядзеньня Году рускай мовы ў Беларусі. У праграме дзён – навукова-практычная канфэрэнцыя “Тэхналёгіі навучаньня расейскай мове як замежнай”. Распавядае супрацоўнік пасольства Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі Аляксандар Ламакін: “Акцэнт бузе зроблены на выкладаньне расейскай мовы як замежнай для студэнтаў-іншаземцаў, якія навучаюцца ў Расеі, Беларусі, іншых краінах, але на расейскай мове. Будзе акадэмік Кастамараў, адзін з карыфэяў выкладаньня расейскай мовы як замежнай”.

• Прэмію Ластоўскага атрымалі матэматык, мэдык і кліматоляг, 18.06.2007 • Палата прадстаўнікоў зоймецца беларускай артаграфіяй , 15.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG