Сёлета тэст па беларускай мове здаюць 87 тысяч абітурыентаў. Летась такія заявы падалі 75 тысяч чалавек.
Абітурыенты могуць выбіраць беларускую альбо расейскую мову для паступленьня ў навучальныя ўстановы. Сёлета тэсты па-расейску будуць здаваць 120 тысяч чалавек.
Нягледзячы на тое, што колькасьць беларускіх школаў значна скарацілася, амаль палова ўчорашніх школьнікаў абралі для паступленьня ў ВНУ беларускую мову.
Каля ўваходу ў галоўны корпус, будынкі фізычнага і геаграфічнага факультэтаў БДУ ад 9-й раніцы паўсталі чэргі зь некалькіх соцень чалавек.
Некаторыя з абітурыентаў сьвядома абралі беларускую мову, але бальшыня апытаных палічылі, што расейскую здаваць складаней.
Дзяўчына: “Лічу, што кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, павінен ведаць беларускую мову. Таму й беларуская мова”.
Хлопец: “Беларускай мовы наагул ня ведаю, але іду здаваць. Расейскай не люблю”.
Хлопец: “Вучыўся ў беларускай школе імя Ахрэмчыка дзевяць гадоў. Потым два гады ў звычайнай. Але беларускую мову ведаю лепш. Дый бліжэй родная мова”.
Дзяўчына: “Беларускую лягчэй здаваць. Граматыка прасьцейшая”.
Хлопец: “Наўздагад. Можа, нешта згадаю і правільна адкажу”.
Карэспандэнтка: “Чаму па-беларуску не размаўляеце, а тэст па беларускай мове?”
Хлопец: “Бо па белмове лепшыя адзнакі былі”.
Хлопец: “Скончыў звычайную школу, але абраў беларускую мову, бо нарадзіўся ў Беларусі, яна мая родная мова. Мы мусім здаваць тэсты на нашай роднай мове. Буду паступаць у БДУ на міжнародныя дачыненьні”.
Хлопец: “Як чуецца, так і пішацца. Лягчэй здаваць. Менш правілаў, лягчэй здаваць”.
Выкладчык зьліквідаванага ўладамі гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа Лявон Баршчэўскі лічыць, што тэставаньне ёсьць больш аб’ектыўнай формай здачы экзамэнаў, але мае аднабаковы характар.
Павелічэньне колькасьці ахвотных задаваць тэсты па беларускай мове спадар Баршчэўскі тлумачыць прагматызмам, які ўласьцівы сёньняшняй моладзі:
“Маё дваякае стаўленьне. Як від экзамэну ён мала што правярае, але аб’ектыўнасьць яго даволі высокая. Прычына ў тым, што ўсё ж такі беларуская артаграфія больш простая, яна больш да гучаньня прыстасаваная. Як чую, так і пішу. Лягчэй выконваць тэсты па-беларуску, чым па-расейску.
Вось, скажам, пісаць сачыненьне, можа, ужо й ня так было б, бо не хапае слоўнага запасу. А пісаць тэсты па-беларуску, відавочна, лягчэй, чым па-расейску. Моладзь увогуле цяпер прагматычная. Што лягчэй, дзе маеш больш шанцаў выйграць — тое й выбіраецца”.
У корпусы, дзе здаюць тэсты, не дазваляецца заходзіць нават выкладчыкам. Абітурыент павінен прад’явіць на ўваходзе пашпарт. Каля аўдыторыі кожны цягне жэрабя, на якім пазначанае месца ў аўдыторыі.
Дазваляецца мець пры сабе выключаны мабільнік, але абітурыент мусіць прадэманстраваць камісіі, што ён ім не карыстаўся, і ўвесьці пры іх ПІН-код.
З 200 тысяч абітурыентаў толькі 30 800 будуць залічаныя ў ВНУ. 22 900 абітурыентаў стануць студэнтамі дзённай формы навучаньня.
Сёлетняе цэнтралізаванае тэставаньне адрозьніваецца ад папярэдніх тым, што колькасьць ахвотных здаваць тэсты па матэматыцы, фізыцы, хіміі і біялёгіі значна павялічылася. Школьнікі пачалі надаваць перавагу тэхнічным і дакладным навукам. Пры гэтым узрасла колькасьць заяваў на тэсты па гісторыі Беларусі.