Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню “Белнафтахіму” абвінавацілі ў карупцыі


Алег Грузьдзіловіч, Менск Прэсавая служба КДБ паведаміла, што старшыню “Белнафтахіму” Аляксандру Бароўскаму выставілі абвінавачаньне.

Высокапастаўленага чыноўніка падазраюць у карупцыі. Пры гэтым у КДБ не ўдакладнілі, паводле якога артыкулу завялі крымінальную справу. Не паведамляюць таксама, хто яшчэ фігуруе ў ёй.

Пра памер стратаў, якія нібыта нанес Аляксандар Бароўскі, нічога не вядома.

Нагадаем, старшыню “Белнафтахіму” арыштавалі ў канцы траўня. Трымаюць яго ў сьледчым ізалятары КДБ “Амэрыканка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG