Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: абласны суд адхіліў скаргі дэмакратычных актывістаў на арышт


Радыё Свабода Сёньня судзьдзя Гомельскага абласнога суду Аляксандар Сужаеў адхіліў скаргі дэмакратычных актывістаў Уладзімера Кацоры і Ўладзімера Шыцікава на арышт і штраф.

Абодва яны былі пакараныя судом Савецкага раёну арыштамі на 5 сутак — спадар Шыцікаў нібыта за хуліганства перад Днём Волі, а Ўладзімер Кацора адразу пасьля сьвята — за тое, што не прыйшоў у міліцыю напярэдадні. Спадара Кацору да таго ж аштрафавалі, таксама нібыта за хуліганства, на 155 тысяч рублёў.

Каб падаць апэляцыі, актывісты павінны былі праз той жа абласны суд аднаўляць тэрміны абскарджваньня адміністрацыйных арыштаў. Паводле новага Адміністрацыйнага кодэксу цяпер гэта можна зрабіць цягам пяці сутак. Акурат за той час, які актывісты правялі за кратамі.

У абласным судзе падчас разгляду скаргаў спадарам Кацоры й Шыцікаву паведамілі, што старшыня суду Савецкага раёну Аляксандр Кострыкаў, які ў пастановах на арышт актывістаў і штраф няправільна ўказаў тэрмін абскарджваньня, панясе спагнаньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG