Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: былы судзьдзя апраўданы ў крымінальнай справе за абразу


Радыё Свабода Сёньня суд Савецкага раёну Гомелю спыніў крымінальную справу супраць былога судзьдзі Сяргея Ярашэвіча за абразу рагачоўскіх судзьдзяў.

Нагадаем, што спадара Ярашэвіча са Жлобіна прыцягвалі да адказнасьці за запіс у кнізе заўвагаў і прапановаў Рагачоўскага суду.

Былы судзьдзя Ярашэвіч параўнаў тамтэйшых судзьдзяў Уладзімера Саламейчука й Мікалая Рубісава з судзьдзямі 1937 году, якія судзілі паводле прынцыпу “быў бы чалавек, а артыкул знойдзецца”.

Лінгвістычная экспэртыза зрабіла выснову, што запіс у кнізе заўвагаў і прапановаў нэгатыўна ацэньвае дзейнасьць рагачоўскіх судзьдзяў — аднак гэта не падпадае пад крымінальную адказнасьць.

Да такой высновы на падставе лінгвістычнай экспэртызы прыйшоў намесьнік старшыні суду Савецкага раёну Гомеля Віктар Купрацэвіч, які на патрабаваньне абласнога суду пераглядаў справу.

Цягам дзесяці дзён пракуратура можа яшчэ вынесьці пратэст на апраўдальны прысуд спадару Ярашэвічу.

Тым ня менш, Ярашэвіч ужо напісаў падзяку судзьдзю Віктару Купрацэвічу ў кнізе заўвагаў і прапановаў — за аб’ектыўны разгляд сумнеўнай крымінальнай справы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG