Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцэк Сарыюш-Вольскі: «Крок за беларускім урадам»


Радыё Свабода Кіраўнік камітэта Эўрапарлямэнту па замежных сувязях Яцэк Сарыюш-Вольскі лічыць, што сёньня Беларусь знаходзіцца перад выбарам – “вельмі прывабнай прапановай Эўракамісіі, якая абяцае дапамогу пасьля пачатку дэмакратызацыі краіны, і ціскам з боку Расеі, палітычным і энэргетычным”.

“Выбар на карысьць Эўропы зрабіла дэмакратычная апазыцыя і беларуская моладзь. Крок за беларускім урадам. Ён мусіць не проста заявіць пра гатоўнасьць да супрацоўніцтва з Эўропай, але пачаць дэмакратызацыю інстытутаў улады”, – падкрэсліў у інтэрвію БелаПАН Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях з Беларусьсю Богдан Кліх лічыць, што супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Эўразьвязам павінна разьвівацца. “Нам важна не зачыняць перад вашай краінай “эўрапейскія дзьверы”. Каб гэтая суседка была стабільнай і бясьпечнай, разьвівала дэмакратычныя інстытуты, ёй неабходная эўрапейская пэрспэктыва”, – заявіў дэпутат Эўрапарлямэнту.

Кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях з Беларусьсю падкрэсьліў, што “беларускім уладам было зроблена ўжо столькі прапаноў, што Эўропе цяпер застаецца толькі чакаць чагосьці ў адказ”. Пры гэтым Богдан Кліх дадаў, што “ў асяродку беларускага прэзыдэнта ёсьць людзі, якія ведаюць, што ёсьць жыцьцё і пасьля Лукашэнкі”.

Богдан Кліх мяркуе, што падвышэньне кошту расейскага газу можа сур’ёзна адбіцца на эканоміцы Беларусі.

“Крэмль, які звык выкарыстоўваць энерганосьбіты ў якасьці палітычных аргумэнтаў, здаецца, вырашыў аслабіць пазыцыі беларускага лідэра, знайсьці яму замену, магчыма, нават у беларускай адміністрацыі. Ня выключна, што Расея пачне падтрымліваць і беларускую апазыцыю”, – заявіў Богдан Кліх.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG