Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты затрымалі Барыса Гарэцкага і чатырох ягоных паплечнікаў<b/>


Любоў Лунёва, Менск У Менску працягваецца акцыя да Дня Сьвятога Валянціна.

Калі калёна ад францускай амбасады рушыла ў бок нямецкай амбасады па вуліцы Леніна спэцназаўцы выбеглі з аркі каля цырульні “Мара” і затрымалі Барыса Гарэцкага і чатырох ягоных паплечнікаў. Моладзь пачала скандаваць “Свабоду Гарэцкаму! Свабоду палітвязьням!”Пасьля гэтага калёна крочыла далей у бок нямецкай амбасады па прасьпекце Незалежнасьці. Разам з моладзьдзю лідэр аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч з жонкай Інай Кулей. Ён сказаў, што не мог не прыйсьці на гэтую акцыю. Ён прыйшоў, каб падтрымаць моладзь, каб выказаць ім падзяку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG