Старшыня КДБ Вадзім Зайцаў заявіў пра тры вэрсіі тэракту 11 красавіка, сярод якіх і датычная прэзыдэнцкіх выбараў. Кіраўнік менскай міліцыя пагражае 7 гадамі зьняволеньня тым, хто распаўсюджвае «лжэзьвесткі» пра тэракты. Пракуратура кажа пра папярэджваньні тром вядомым асобам.
12 красавіка ў першай палове дня адносна тэракту і захадаў у пошуку тэрарыстаў выказаліся кіраўнік сьледчай групы, намесьнік генпракурора Андрэй Швед і міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў. Пазьней агучыў свае вэрсіі здарэньня і старшыня КДБ Вадзім Зайцаў. У прыватнасьці, Зайцаў назваў тры вэрсіі тэракту ў мэтро:
«Першая — дэстабілізацыя абстаноўкі ў Беларусі. Камусьці не падабаецца той лад, якім жыве беларускае грамадзтва — гэта факт. Гэта спроба пасеяць страх, паніку і незадавальненьне праваахоўнікамі, а значыць і ўладай».
Паводле другой вэрсіі КДБ, да выбуху датычныя маладыя экстрэмісты. У гэтай сувязі кіраўнік беларускіх чэкістаў нагадаў пра завершаную справу беларускіх анархістаў. Зайцаў ня выключыў, што выбух — гэта помста менавіта за гэтую справу. Трэцяя вэрсія, паводле Вадзіма Зайцава, палягае ў тым, што выбух на сумленьні псыхічна хворага чалавека ці чалавека нездаровага ў пляне асабістых амбіцый.
У другой палове дня выказаўся ў інтэрнэце і кіраўнік менскай гарадзкой міліцыі Леанід Фармагей. У тым ліку генэрал-маёр міліцыі засьцярог карыстальнікаў інтэрнэту ад распаўсюду неправераных чутак адносна новых тэрактаў:
«Зразумелая прычына і мэта гэтых чутак. Найперш, гэта дэстабілізаваць абстаноўку ў Рэспубліцы Беларусь. Таму хачу папярэдзіць: паводле Крымінальнага кодэксу, за гэта прадугледжаная крымінальная адказнасьць паводле артыкулу 340. Санкцыя па ёй, між іншым, да 7 гадоў зьняволеньня. У нас ёсьць інфармацыя па асобах, якія распаўсюджвалі гэтыя чуткі. Мяркую, ў блізкім часе мы тут дапрацуем».
Між тым пракуратура ўжо распаўсюдзіла зьвесткі пра затрыманьне трох чалавек, якія нібыта распаўсюджвалі недакладныя зьвесткі пра тэракты ў Менску. Паведамлялася, што іх ужо зьмясьцілі ў СІЗА. Так гэта ці не, Леанід Фармагей не сказаў.
Паводле БелаПАН, пракуратура папярэдзіла трох вядомых асобаў «за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі пра тэракт у менскім мэтро». Папярэджаныя кіраўнік руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, журналіст Аляксандар Старыкевіч і былы супрацоўнік КДБ Валер Костка. Паводле пракуратуры, папярэджаныя нібыта пагадзіліся з пракуратурай.
Валер Костка абверг зьвесткі, што яго папярэджвалі, паколькі гэтая працэдура не была выкананая: «Мне пазванілі, але не папярэджвалі, а папрасілі, каб я не распаўсюджваў інфармацыю. Я сказаў, што я ніякай інфармацыі не распаўсюджваў, а выказваў свае думкі».
Паводле Валера Косткі, апошнія падзеі ў мэтро паказалі, што спэцслужбы ў Беларусі не змаглі прадухіліць тэракт, бо больш палююць на апазыцыю, чым клапоцяцца пра бясьпеку грамадзян.