Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтарынак працуе ў любое надвор’е, пакупнікі пераважна расейцы


Так зараз выглядае старая дарога на выезьдзе з Горадні на Менск — паўсюль прадаюцца машыны.
Так зараз выглядае старая дарога на выезьдзе з Горадні на Менск — паўсюль прадаюцца машыны.
Ажыятаж на аўтамабільным рынку ў Горадні не сьціхае. Штодня ў ДАІ Горадні рэгіструецца 600-700 аўта. Некаторыя людзі дзеля аўтабізнэса закладваюць кватэры і бяруць чарговыя крэдыты.

Няглезячы на моцны дождж і вецер, на гарадзенскім аўтарынку ўсе месцы занятыя. Цяжка прайсьці і праехаць, бо рух аўто і людзей тут практычна не спыняецца. Рынак заняў усю старую дарогу на выезьдзе з Горадні да Менску.

Падыходжу да спадара, які працірае фары свайго аўта і пытаюся — як у такое надвор’е гандлюецца?

Спадар: «Машынаў вельмі шмат і пакупнікоў таксама хапае, нягледзячы на надвор’е».

Карэспандэнт: «А купляецца хоць нешта?».

Спадар: «Купляецца, вось толькі што на вачах купілі, ад’ехала машына».

Да нашай размовы далучаюцца яшчэ некалькі прадаўцоў аўта, адзін зь іх кажа, што ажыятажная сытуацыя трымаецца ўжо некалькі тыдняў і пакуль не зьмяняецца:

«Ну вось колькі мы тут з раніцы прабегліся і паглядзелі, то машынаў столькі, колькі і было: ня больш, але і ня менш».

Карэспандэнт: «А цэны падняліся, ці наадварот, можа, зьнізіліся?»

Спадар: «Цэны апошнім часам на 10% падрасьлі».

А вось падышлі спадары і прыглядаюцца да машыны, падымаюць капот, нешта распытваюць. Цікаўлюся ў іх: «Якую машыну хочаце набыць?»

Спадар: «Ды вось выбіраем і па цэнах і па рухавіку…».

Карэспандэнт: «А што па цэнах больш-менш адпавядае?»

Спадар: «Ну, сем тысяч даляраў, каб нешта больш-менш адпаведнае».

Карэспандэнт: «І колькі гадоў будзе такой машыне?».

Спадар: «Ну гэта 10 гадоў машыне, і трэба аддаць сем — сем з паловай тысяч».

Выбар вялікі, але выбраць складана, асабліва калі падае дождж і дзьме моцны вецер.

Размаўляю са спадаром, які прыганяе машыны на продаж з Эўропы, пытаюся — якія ён бачыць бліжэйшыя пэрспэктывы свайго бізнэса?

Спадар: «Цэны растуць, машынаў дадаецца…».

Карэспандэнт: «А іх раскупляюць?»

Спадар: «Купляюць, праўда, беларусы слаба купляюць, у асноўным гэта робяць расейцы, казахі».
Калі і надалей будуць добра ісьці машыны на Расею, то ў нас трохі рух на дарогах зьменшыцца, бо беларусы слаба купляюць, няма грошай.


Карэсапндэнт: «А як лічыце, далей сытуацыя будзе разьвівацца?»

Спадар: «Галоўнае, каб быў пакупнік, калі і надалей будуць добра ісьці машыны на Расею, то ў нас трохі рух на дарогах зьменшыцца, бо беларусы слаба купляюць, няма грошай».

Кажу прадаўцам аўта, што празыдэнт Лукашэнка, тлумачыўшы народу чаму зьніклі даляры з абменьнікаў, спаслаўся на тое, што іх павывозілі людзі, якія езьдзяць на захад за ўжыванымі аўтамабілямі. У адказ мае суразмоўцы толькі пасьмейваюцца.

Адзін з маіх суразмоўцаў, кажа, што сёньня ня самы вялікі рынак з-за надвор’я.

Спадар: «Сёньня яшчэ тут ня шмат машынаў, я з раніцы думаў, што будзе болей. Колькі яшчэ ў людзей па дварах іх стаіць — нямерана. Закладвалі кватэры, прадавалі дамы, бралі крэдыты і прыганялі па пяць-шэсьць-сем машын і выганяюць потым на рынак. Добрыя машыны хутка купляюцца, а некаторыя завісаюць…».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG