Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штраф за надпіс «Луку на муку» давядзецца выплочваць усёй вёскай


Belarus – Katsaryna Herasimchyk, youth activist. Hrodna
Belarus – Katsaryna Herasimchyk, youth activist. Hrodna
Суд Ленінскага раёна Горадні пакараў студэнтку мэдунівэрсітэту Кацярыну Герасімчык штрафам у 525 тысяч рублёў за тое, што яна нібыта зрабіла надпіс «Луку на муку» на пастамэнце помніка Леніну . Кацярына Герасімчык свае віны не прызнала.

Кацярына Герасімчык прыйшла на абвяшчэньне прысуду зь цёплымі рэчамі, вельмі хвалявалася, думала, што яе могуць пасадзіць на суткі.

Судзьдзя Натальля Козел зачытала рашэньне. Яна прызнала Кацярыну Герасімчык вінаватай у дробным хуліганстве на падставе сьведчаньня міліцыянтаў.

Пасьля таго, як Кацярына выйшла з суду, яна з палёгкай уздыхнула:

«Пасьля суду ў мяне адчуваньне, нібыта цяжкая глыба спала з сэрца. Я рыхтавалася да самага горшага, чакала, што мне дадуць суткі, я нават рэчы цёплыя з сабою ўзяла».

Раман Юргель
Праваабаронца Раман Юргель, які назіраў за працэсам ад пачатку, прысудам зьдзіўлены і лічыць яго палітычна матываваным:

«Міліцыянты-сьведкі, якія затрымлівалі Кацярыну Герасімчык і Вольгу Багданкевіч, у судзе не сьцьвярджалі, што менавіта дзяўчаты зрабілі надпіс, бо за руку іх не ўзялі. У іх былі проста падазрэньні на тое, што гэта дзяўчаты зрабілі. А сёньня мы пабачылі, што судзьдзя Козел паклала гэтыя падазрэньні ў аснову выраку».

Пра гэта кажа і Вольга Багданкевіч, якую ў тую ноч затрымалі разам з Кацярынай Герасімчык. Багданкевіч сьведчыла ў судзе, што яны не рабілі надпіс, а толькі разглядалі тое, што нехта напісаў да іх.

Вольга Багданкевіч
Багданкевіч: «Я лічу прысуд несправядлівым, паколькі было відавочна, што віна не была даказаная, але судзьдзя чамусьці палічыла, што віну даказалі».

Я пацікавіўся ў Кацярыны Герасімчык, як яна зьбіраецца выплачваць штраф? Са сваёй стыпэндыі?

Герасімчык: «Шчыра кажучы, для мяне гэта неверагодная сума, і я спадзяюся толькі на падтрымку сваіх бацькоў, якія мяне падтрымліваюць заўсёды і падтрымлівалі цяпер падчас затрыманьня. Упэўненая, што дапамогуць яны, родныя, нават суседзі, якія таксама хвалююцца за мяне ўсёй вёскай».

Кацярыну Герасімчык і Вольгу Багданкевіч затрымалі ў ноч з 11 на 12 лютага побач з помнікам Леніну, на пастамэнце якога быў нанесены надпіс «Луку на муку». У Герасімчык на руцэ былі рэшткі фарбы з балёнчыка, але яна сказала міліцыянтам, што балёнчык ляжаў побач з помнікам, а яна паросту падняла яго зь зямлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG