Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скарачэньне дзяржаўных праграмаў — «Пятровіч, не абразай!»


Міхал Залескі
Міхал Залескі

Міністар эканомікі Мікалай Снапкоў заявіў пра пляны ўраду скараціць на 50 працэнтаў існуючыя дзяржаўныя праграмы. «Якія праграмы могуць быць скарочаныя ў першую чаргу? Як адаб’ецца скарачэньне рэальнага сэктару эканомікі на стане беларускай прамысловасьці і сабекошту беларускай прадукцыі? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.

Цыганкоў: Наяўнасьць вялікіх дзяржаўных праграмаў заўсёды была адным з галоўных прапагандысцкіх тэзісаў эканамічнай палітыкі беларускага кіраўніцтва. .Цяпер міністар эканомікі Мікалай Снапкоў паведаміў пра пляны ўраду скараціць на 50 працэнтаў існуючыя дзяржаўныя праграмы. Адначасова міністар падкрэсьліў, што «Мінэканомікі і ўрад не вядуць размову пра скарачэньне сацыяльных праграм — будзе скарачацца фінансаваньне праграм у рэальным сэктары эканомікі». Якія праграмы могуць стаць першай ахвярай скарачэньня? Што можна скараціць, не выклікаючы сацыяльнага напружаньня?

Залескі: Яны трапілі ў такі цэйтнот, што цалкам усё роўна, што першым скарачаць. Бо ўсе спадзяваньні ўраду зараз ускладаюцца на атрыманьне грошай ад Расеі. А Расея сказала, што дасьць грошы толькі пад праграмы пэўнай рэструктурызацыі, але ў іхнім разуменьні гэта і скарачэньне падтрымкі дзяржаўнага сэктару, каб расейская прадукцыя магла хлынуць на наш рынак.
Усе спадзяваньні ўраду зараз ускладаюцца на атрыманьне грошай ад Расеі.

Цыганкоў: Атрымліваецца пэўнае зачараванае кола? Калі Беларусь скароціць дзяржаўную падтрымку рэальнага сэктару, то прадукцыя прадпрыемстваў можа падаражэць і стаць неканкурэнтназдольнай?

Залескі: Вядома. Расеі не патрэбная бальшыня нашых прадпрыемстваў, аналягі якіх ёсьць у Расеі. Яны хочуць разьвіваць уласны рынак, і ім патрэбныя пэўныя рынкі збыту.

Цыганкоў: Але такія крокі па скарачэньні падтрымкі прамысловасьці вылучала ня толькі Расея, але і МВФ і беларускія эканамісты.

Залескі: Ёсьць розныя спосабы фінансаваньня. Скажам, французы даюць на сельскую гаспадарку з разьлікам на сто га больш за нас, але яны даюць ня ўсім пароўну, а тым, хто найбольш эфэктыўна працуе і вяртае гэтыя датацыі. У нас жа гэтыя датацыі ва ўсіх галінах адмяняюць канкурэнцыю, падрываюць сам прынцып свабоды і спаборніцтва.

Цыганкоў: Тым ня менш — якія праграмы могуць стаць ахвярай скарачэньня? На што ўлада можа пайсьці з найменшай рызыкай для сябе?

Залескі: Ведаючы нашы рэаліі, я не магу прадказваць. Бо самай галоўнай беларускай рэаліяй ёсьць пэрсанальныя адносіны. Хто сябе абароніць на пэрсанальным узроўні, скажа «Пятровіч, мне не абразай», — таму і не абрэжуць.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG