Адвакат лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, асуджанага на 2 гады зьняволеньня, мае намер падаць касацыйную скаргу на вырак суду Маскоўскага раёну Менску.
Адвакат Мар’яна Сямешка паведаміла пра гэта Інтэрфаксу:
«Касацыя адназначна будзе пададзеная. У нас ёсьць час да панядзелка».
Раней у судзе адвакат заяўляла, што доказаў віны актывістаў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава няма:
«Судовае сьледзтва праведзена няпоўна. Ніводзін з довадаў абароны, як на сьледзтве, так і ў судзе, ня быў належным чынам дасьледаваны».
24 сакавіка суд Маскоўскага раёну Менску асудзіў лідэраў «Маладога фронту»: Зьмітра Дашкевіча — на 2, а Эдуарда Лобава — на 4 гады пазбаўленьня волі, прызнаўшы іх вінаватымі ў злосным хуліганстве.