Сёньня пасьля службы ў дэсантных войсках у Гомель вярнуўся маладафронтавец Андрусь Цянюта.
“Звольнілі мяне сёньня раніцай без правакацыяў, – кажа Андрусь. – Толькі перад Днём волі быў псыхалягічны ціск: Віцебская гарнізонная контрвыведка папярэдзіла пра недапушчальнасьць антыканстытуцыйнай дзейнасьці ў складзе незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Спадар Цянюта і зараз перакананы, што ягоны прызыў быў цалкам палітычным: спачатку Андруся мэдыкі прызналі непрыдатным да вайсковай службы з-за адхіленьняў у здароўі, а пасьля ўсё перайначылі й забралі ў войска:
“За паўтара гады я чаму-кольвечы навучыўся. Напрыклад, страляць з гранатамёту, наладжваць стасункі ў калектыве”.
Андрусь заяўляе, што ня будзе цурацца грамадзкай дзейнасьці:
“Абавязкова буду працягваць грамадзкую дзейнасьць. Буду змагацца за вызваленьне Зьмітра Дашкевіча й майго саслужбоўца Эдуарда Лобава, зь якім мы 9 месяцаў служылі ў адной роце. Ну, і, канечне, іншых палітвязьняў”.
Асабістыя пляны Цянюты зьвязаныя з атрыманьнем вышэйшай адукацыі.
Да прызыву ў войска Андрусь вучыўся завочна ў Бранскай сельгасакадэміі ў Расеі, але неспадзявана быў адлічаны.