Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове пасьля спыненьня паставак газу з Расеі павялічылі цэны на электрычную і цеплавую энэргію


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Нацыянальнае агенцтва рэгуляваньня ў энэргетыцы (ANRE) Малдовы 3 студзеня зацьвердзіла новыя тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію.

Як паведаміла Малдоўская служба Радыё Свабода, у Кішынёве і Бельцах цана аднаго кілявату электраэнэргіі перавысіць чатыры леі, адной гігакалёрыі — больш за 2000 леяў, а ў Камраце (рэгіён Гагаўзія. — РС) — больш за 3000 леяў.

Бытавыя спажыўцы ў цэнтры і на поўдні Рэспублікі Малдова будуць плаціць 4,10 лея/кВт-гадз супраць цяперашніх 2,34 лея, а на поўначы краіны — 4,68 лея/кВт-гадз супраць цяперашніх 2,84 лея (згодна з афіцыйным курсам, за 100 малдоўскіх леяў можна набыць 5,37 даляра. — РС).

З 3 студзеня таксама ўводзіцца «дыфэрэнцыянаваная цана» залежна ад гадзін спажываньня. Дзяржаўны сакратар Міністэрства энергетыкі Канстанцін Барасан патлумачыў, гэтыя тарыфы прызначаныя для суб’ектаў гаспадараньня, якія маюць лічыльнікі, што дазваляюць штогадзінна вымяраць спажываньне, каб матываваць іх да працы ў начны час.

Як пастаўшчыкі электраэнэргіі тлумачаць рост цэнаў

Кампанія Premier Energy патлумачыла прычыну падаражаньня электраэнэргіі павелічэньнем выдаткаў на набыцьцё электраэнэргіі з розных крыніц, асабліва на энэргетычнай біржы ў Румыніі, адкуль атрымліваюць амаль траціну неабходнай электраэнергіі.

Малдова пачала імпартаваць электраэнэргію з Румыніі, што складае амаль палову агульнага спажываньня, пасьля таго, як 1 студзеня праз адсутнасьць расейскага газу, які бясплатна пастаўляўся ў Прыднястроўе, Кучурганская электрастанцыя спыніла экспарт адносна таннай электраэнэргіі, якая забясьпечвала да 80% спажываньня.

Урад паабяцаў «неадкладную падтрымку»

Прэсавы сакратар ураду Малдовы Даніэль Водэ заявіў, што ўрад «неадкладна» прыме дакладныя захады для падтрымкі людзей, а з наступнага тыдня таксама і для бізнэс-асяродзьдзя.

Паводле яго, ва ўмовах надзвычайнага становішча, уведзенага 16 сьнежня на 60 дзён, улады маюць усе інструмэнты для кантролю за сытуацыяй па ўсёй краіне.

Польскае старшынства ў ЭЗ заклікала дапамагчы Малдове

Польскае старшынства ў Эўразьвязе заклікала «кансалідаваць падтрымку і каардынацыю» з уладамі Малдовы ў кантэксьце энэргетычнага крызісу, выкліканага спыненьнем транзыту расейскага газу праз Украіну і ў Прыднястроўе, дзе адключылі цяпло і энэргію, а таксама спынілі сваю дзейнасьць практычна ўсе заводы.

У Тыраспалі пераконваюць, што маюць запасы на 10 дзён на поўначы і на 20 дзён у цэнтры і на поўдні рэгіёну. Адміністрацыя Кучурганскай электрастанцыі заявіла, што ў яе дастаткова запасаў вугалю для забеспячэньня электраэнэргіяй цягам 50 дзён.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG