Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літву ў 2024 годзе наведалі крыху больш за паўмільёна грамадзян Беларусі, што значна менш за леташні ўзровень


Закрыты ў сакавіку 2024-га літоўскі пункт пропуску на мяжы зь Беларусьсю. Архіўнае фота
Закрыты ў сакавіку 2024-га літоўскі пункт пропуску на мяжы зь Беларусьсю. Архіўнае фота

У канцы сьнежня 2024 году Міністэрства замежных спраў Літвы падрыхтавала і накіравала на разгляд у парлямэнт праект закону аб падаўжэньні дзеяньня абмежавальных мераў датычна грамадзян Беларусі і Расеі, уведзеных у 2023 годзе.

Літву ў 2024 годзе наведалі каля 550 тысяч грамадзян Беларусі.

У той жа час, як паведаміла выданьне BNS з спасылкай на зьвесткі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, колькасьць выпадкаў перасячэньня беларусамі літоўскай мяжы дасягнула амаль 1,5 мільёна разоў.

Выданьне нагадала, што ў в 2023 годзе такіх перасячэньняў было каля 2,6 мільёна, а ў 2022 годзе — 1,7 мільёна.

Міністар унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч зьвязаў тэндэнцыю зьніжэньня наведваньняў краіны беларусамі са скарачэньнем колькасьці грамадзян Беларусі, занятых на рынку працы ў Літве, закрыцьцём шэрагу пунктаў пропуску і больш жорсткімі абмежавальнымі мерамі датычна беларусаў. У той жа час міністар адзначыў, што ня бачыць неабходнасьці зьмякчаць або ўзмацняць дзейныя абмежаваньні.

8 жніўня 2023 году Літва закрыла пункты пропуску Шумск (зь беларускага боку Лоша) і Цьверач (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкі (Катлоўка) і Райгорад (Прывалка). На мяжы зь Беларусьсю працягваюць працаваць два літоўскія памежыя пераходы — у Медніках (зь беларускага боку — Каменны Лог) і ў Салечніках (Беняконі).

У канцы сьнежня 2024 году Міністэрства замежных спраў Літвы падрыхтавала і накіравала на разгляд у парлямэнт праект закону аб працягу дзеяньня абмежавальных мераў датычна грамадзян Беларусі і Расеі, уведзеных у 2023 годзе.

«Поўнамаштабная вайна, разьвязаная 24 лютага 2022 году Расейскай Фэдэрацыяй супраць Украіны, дагэтуль працягваецца, таму прычыны для працягу [нормаў] закону ня зьніклі. Дзеяньні Расеі нэгатыўна ўплываюць ня толькі на бясьпеку Эўразьвязу і сябраў Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы, але і на бясьпеку Эўропы ў цэлым», — адзначаецца ў апублікаваным на сайце Сейму Літвы тлумачэньні МЗС да праекту закону.

Кіраўнік Сейму Саўлюс Сквярняліс у інтэрвію агенцтву BNS ня выключыў, што датычна Беларусі санкцыі могуць пашырыцца пасьля выбараў у 2025 годзе.

Дарадца Святланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і парлямэнцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька ў сувязі з гэтым анансаваў кансультацыі беларускіх дэмакратычных сіл на ўзроўні ўраду і парлямэнту Літвы, каб не дапусьціць увядзеньня новых санкцый датычна грамадзян Беларусі.

  • Закон аб абмежавальных захадах у дачыненьні да грамадзян Беларусі і Расеі ў сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны быў прыняты Сеймам Літвы 4 красавіка 2023 году.
  • Дакумэнт прадугледжвае прыпыненьне прыёму заяваў на атрыманьне візаў ад грамадзян Расеі і Беларусі, за выключэньнем выпадкаў, калі падача заявы ажыцьцяўляецца пры пасярэдніцтве МЗС Літвы.
  • Для расейцаў уводзіцца часовае прыпыненьне падачы заявак на атрыманьне часовага дазволу на жыхарства, беларусаў гэтая частка закону не закране.
  • У 2024 годзе ў закон увялі дадатковыя абмежаваньні на атрыманьне грамадзянамі Беларусі шэнгенскіх візаў у замежных консульскіх установах Літвы. Цяпер іх выдаюць толькі ў выпадку, калі пасярэднікам у падачы дакумэнтаў на візу выступае Міністэрства замежных спраў Літвы.
  • Закон прадугледжвае дадатковыя праверкі грамадзян Беларусі пры ўезьдзе на тэрыторыю Літвы, а таксама забарону на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў, краіна паходжаньня якіх — Расея або Беларусь. Сьпісы сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў, забароненых да ўвозу, будзе зацьвярджаць урад.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG