Грамадзянін Сырыі, які пражывае ў Швэцыі, быў узяты пад варту.
Пра гэта паведамляе DW.
Паводле паведамленьня паліцыі, падазраваны скраў нож, якім наносіў удары, з супэрмаркету.
Адзін паранены ўсё яшчэ знаходзіцца ў шпіталі. Першапачатковыя дадзеныя сьледзтва паказалі, што ў падазраванага «могуць існаваць прыкметы псыхічнага захворваньня». Яму прад’яўленыя абвінавачаньні ў замаху на забойства, вядзецца расьсьледаваньне.
20 сьнежня у Магдэбургу аўтамабіль уехаў у натоўп на калядным рынку. Нямецкая паліцыя пацьвердзіла гібель чатырох чалавек, на заўтра ў шпіталі памёр пяты. Акрамя таго, цяжка параненых — 41 чалавек, 86 з сур’ёзнымі траўмамі знаходзяцца ў шпіталях. 78 атрымалі лёгкія пашкоджаньні, пісала Bild. Агулам ад машыны, якая ўрэзалася ў натоўп на кірмашы, пацярпелі каля 200 чалавек.
Быў затрыманы кіроўца аўтамабіля, які аказаўся 50-гадовым выхадцам з Саудаўскай Арабіі, меў пастаянны від на жыхарства ў Нямеччыне і працаваў лекарам, паведамляла Focus Online.
Форум