Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Польшчы працягваецца пратэст фэрмэраў


Пратэст фэрмэраў у Варшаве 3 студзеня 2025
Пратэст фэрмэраў у Варшаве 3 студзеня 2025

У Варшаве працягваецца пратэст фэрмэраў. Некалькі тысяч чалавек сабраліся каля офісу Эўракамісіі, перадае карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода.

Фэрмэры скандавалі «Далоў зялёны лад» (гаворка ідзе пра ўзмацненьне экалягічных патрабаваньняў да сельскагаспадарчай вытворчасьці. — РС) і «Польшча для палякаў».

У пратэстоўцаў пяць патрабаваньняў. Найважнейшыя зь іх тычацца пагадненьня аб свабодным гандлі паміж Эўразьвязам і краінамі паўднёваамэрыканскага эканамічнага зьвязу Mercosur, «Зялёнага ладу» і імпарту ўкраінскай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Польшчу.

«Мы пратэставалі летась і будзем пратэставаць сёлета, таму што нічога не зьмянілася, нічога ня вырашылася. Нават наадварот. Дасягаюцца дамоўленасьці з краінамі Mercosur, што прывядзе да заняпаду фэрмэрства ЭЗ», — кажа адзін зь лідэраў пратэсту фэрмэраў Томаш Абшанскі.

Ад прадстаўніцтва Эўракамісіі фэрмэры накіраваліся да опэрнага тэатру. Там у 20.00 па мясцовым часе пачнецца цырымонія пачатку польскага старшынства ў ЭЗ. Чакаюцца прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск і старшыня Эўрапейскай рады Антонію Кошта. Фэрмэры спадзяюцца пачуць ад іх рэакцыю на свае патрабаваньні.

Пратэсты фэрмэраў часта суправаджаюцца парушэньнямі грамадзкага парадку, сутыкненьнямі з паліцыяй. Каб не было правакацый, горад узмоцнена патрулюе паліцыя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG