Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведамілі пра новаўвядзеньні. Што зьмянілася


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, зьмянілі некаторыя правілы і прадставілі новыя магчымасьці для кліентаў, сьведчыць праведзены «Позіркам» маніторынг іх паведамленьняў.

  • «Альфа Банк» у Беларусі зьмяніў валюту разьлікаў зь міжнароднай плацежнай сыстэмай Visa з эўра на даляры. Акрамя таго, з 15 лістапада спыніць выпуск/перавыпуск картак «Карта Альфа Aliexpress» (была запушчаная ў сьнежні 2018-га), якая дазваляла тым, хто купляў тавары на гэтай пляцоўцы, атрымліваць бонусы за кожную транзакцыю ў памеры 5% ад сумы пакупак.
  • «МТБанк» з 1 лістапада ўстанавіў памер платы за інфармаваньне аб апэрацыях: па картках тарыфнага пляна «Пакет паслуг Simple» — 3,5 рубля, па іншых тарыфных плянах — 3,99. З 4 лістапада памер платы за выдачу гатоўкі па картках у адпаведных пунктах банкаў-партнэраў (за выключэньнем карпаратыўных картак і картак Visa Signature Prime, Mastercard Black Edition Prime, Mastercard World Elite Prime, Visa Infinite Prime, Visa Platinum Prime, Mastercard Platinum Primе): па рублёвых картках — 4% ад сумы (мінімум 7 рублёў), па картках у далярах і эўра — 4% ад сумы (мінімум 4 даляры/эўра).
  • «Сбер Банк (Беларусь)» з 1 лістапада здымае камісію (цяпер — 12 рублёў) за афармленьне даляравай карткі «Белкарт-Прэміум» (Digital), а таксама тарыф (5 рублёў) за афармленьне аналягічнай карткі, але ў эўра.
  • «Статусбанк» з тэхнічных прычын прыпыніў апэрацыі аплаты ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» (ТСП Facebk).
  • «Тэхнабанк» з 30 кастрычніка будзе спаганяць камісію за пераводы зь бягучага рахунку фізычных асоб у замежнай валюце за межы банка: амэрыканская валюта — 30 даляраў + 1,5% ад сумы пераводу (ня больш за 350 даляраў), адзіная эўрапейская — 30 эўра + 1, 5% ад сумы пераводу, расейская — 5 даляраў + 0,1% ад сумы пераводу (максымальна 50 даляраў).
  • «Цэптэр Банк» увёў узнагароду за штомесячнае абслугоўваньне карты ў далярах/эўра — 10 даляраў/эўра. Яна прымяняецца да рахунку, незалежна ад колькасьці выпушчаных да яго картак, і сьпісваецца разава ў апошні працоўны дзень месяца толькі пры наяўнасьці станоўчага астатку грашовых сродкаў на рахунку. Тычыцца таксама рахункаў (з карткай) нерэзыдэнтаў у далярах і эўра, адкрытых да 1 красавіка (уключна) у рамках тарыфнага пляну «Стандартны».

На 1 верасьня 2024 году ў Беларусі зарэгістраваныя 22 банкі (адзін зь іх — «Дэльта Банк» — цяпер у стадыі банкруцтва).

Прыбытак банкаў, якія працуюць у Беларусі, на 1 верасьня 2024 году склаў 2 млрд 415,5 млн рублёў — на 25,6% больш, чым на аналягічную дату 2023-га (1 млрд 923,5 млн), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Нацыянальнага банка.

Нарматыўны капітал павялічыўся на 14% (з 18 млрд 964 млн да 21 млрд 612 млн), актывы, дастатковасьць нарматыўнага капіталу — на 0,6 працэнтнага пункта (з 19,7% да 20,3%), актывы, паддатныя на крэдытную рызыку, — на 18,7% (з 89 млрд 25,7 млн да 105 млрд 651,8 млн).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG