Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 17 кастрычніка: затрыманьне са стралянінай у Віцебску; за камэнтары затрымалі грамадзяніна Ізраіля


Сілавікі ў Менску, архіўнае фота
Сілавікі ў Менску, архіўнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У Менску за камэнтары пра Лукашэнку затрымалі грамадзяніна Ізраіля

Затрымліваць мужчыну прыйшлі як мінімум шэсьць сілавікоў у поўным рыштунку. На відэа відаць, што разам зь ім з кватэры вывелі яшчэ нейкага чалавека, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

На відэа сілавікоў затрыманы кажа, што ў 2020 годзе напісаў 18 нэгатыўных камэнтароў у адрас Лукашэнкі і сакратара Савету бясьпекі. ТГ-канал сілавікоў паведамляе, што затрыманы — грамадзянін Ізраіля.

У Віцебску са стралянінай затрымалі мужчыну. Сілавікі сьцьвярджаюць, што ён мае пашпарты Ўкраіны і ЗША

У Віцебску сілавікі са стралянінай затрымалі мужчыну. Відэа з затрыманьнем апублікаваў адзін з блізкіх да сілавікоў тэлеграм-канал.

У апісаньні відэа гаворыцца, што затрыманага завуць Мікалай і што ён у 2020 годзе прыехаў на ПМЖ у Беларусь, але не ўдакладняецца, зь якой краіны.

Сьцьвярджаецца, што ў яго нібыта знайшлі пашпарты Ўкраіны і ЗША. Таксама сілавікі на відэа паказваюць вокладку пасьведчаньня аб заканчэньні інстытута павышэньня кваліфікацыі Генэральнай пракуратуры Ўкраіны, але непасрэдных доказаў, што пасьведчаньне належыць затрыманаму, няма. Таксама сілавікі сьцьвярджаюць, што падчас ператрусу ў мужчыны нібыта «знайшлі амэрыканскае „шпіёнскае“ абсталяваньне для глыбокага ўкараненьня» — але на відэа яго не паказваюць.

Прапагандысты заявілі, што цяпер мужчына знаходзіцца ў ІЧУ і што на яго склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы і завялі крымінальную справу. Паводле якіх артыкулаў — не паведамляецца.

«Медиазона» знайшла старонку затрыманага ва «Укантакце», там ён падпісаны як Alex Sanders. У якасьці роднага горада ўказаны Наваполацак. На старонцы мужчыны ёсьць фота каля помніка, які ўсталяваны ў Гарадку Віцебскай вобласьці. На фота пазначаная дата — 2015 год.

Пачалі судзіць гульца ў покер, які ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі — меркавана, за падтрымку Ўкраіны

Суд над Міхаілам Фандо пачаўся 17 кастрычніка ў Менскім гарадзкім судзе, паведамляе «Вясна».

Яго, як мяркуецца, абвінавачваюць у падтрымцы Ўкраіны — суд адбываецца па артыкуле «дапамога ці іншае матэрыяльнае забесьпячэньне вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК). Судзіць мужчыну будзе Любоў Сімахіна, якая выносіць палітычныя прысуды з 2011 году.

Міхаіл Фандо родам з Барысава, але жыў у Менску з часоў унівэрсытэта, піша «Наша Ніва». Вучыўся ў БДУ на мэнэджара. Інфармацыі пра яго няшмат. Вядома, што Фандо — аматар покера, вядомы пад мянушкай Rattly. Ён гуляў у шматлікіх чэмпіянатах, у тым ліку чэмпіянаце Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG