Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 16 кастрычніка: у Менску за салідарнасьць з палітвязьнямі асудзілі бізнэсоўца


Машына сілавікоў. Ілюстарцыйнае фота
Машына сілавікоў. Ілюстарцыйнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Судзяць выпускніцу БНТУ

У судзе Ленінскага раёну Менску 16 кастрычніка пачынаецца працэс над палітзьняволенай Натальляй Салук, якой выстаўленае абвінавачаньне паводле 342 артыкула — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле міліцыі, Натальля Салук падчас пратэстаў 2020 году нібыта брала ўдзел у перакрыцьці руху транспарту.

Натальлі Салук 24 гады, яна скончыла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт (БНТУ). Затрымалі дзяўчыну сёлета ў красавіку і з таго часу ўтрымліваюць у менскім СІЗА-1, што каля пасёлку Калядзічы.

Натальлі Салук пагражае да 4 гадоў зьняволеньня. Праваабаронцы прызналі дзяўчыну палітзьняволенай.

Палітзьняволенага бізнэсоўца асудзілі на пяць гадоў калёніі

50-гадовага Сяргея Юнчыца, які займаўся мэдычным абсталяваньнем, затрымалі 23 студзеня падчас «рэйду па салідарнасьці», зладжанага КДБ, піша «Вясна».

Сяргея судзілі ў Менскім абласным судзе. Яго абвінавачвалі паводле арт. 361-2 КК («фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці»), арт. 361-4 КК («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») і арт. 361-2 КК («фінансаваньне экстрэмісцкага фармаваньня», страціў сілу ў траўні 2021 году).

Як паведамляе «Наша Ніва», судзьдзя Алена Курганава асудзіла Юнчыца на 5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG