Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскага журналіста Палянскага вінавацяць у «здрадзе дзяржаве»


Даніла Палянскі, архіўнае фота
Даніла Палянскі, архіўнае фота

Данілу Палянскага зьмясьцілі ў СІЗА, паведамляе «БАЖ».

На пачатку верасьня журналіст Даніла Палянскі езьдзіў у Расею да сваякоў. Па дарозе здарыўся інцыдэнт з расейскімі сілавікамі. Яго аўтамабіль спынілі супрацоўнікі ФСБ, а пасьля абвінавацілі ў адміністрацыйным парушэньні за непадпарадкаваньне — нібыта ён адмовіўся паказваць дакумэнты.

«Даніла казаў, што на той момант ягоны пашпарт быў у руках расейскага сілавіка, — расказаў БАЖ адзін са знаёмых Палянскага. — Пазьней, калі ён вярнуўся ў Берасьце, яго затрымалі супрацоўнікі КДБ».

Ад пачатку меркавалася, што журналіста затрымалі за нейкае адміністрацыйнае правапарушэньне. Але днямі стала вядома пра заведзеную крымінальную справу. Данілу інкрымінуюць артыкул 356 КК («Здрада дзяржаве»). Пакараньне па гэтым артыкуле да 20 гадоў. Данілу зьмясьцілі пад варту ў СІЗА, піша «БАЖ».

Данілу Палянскаму 53 гады. У якасці відэаапэратара ў свой час ён супрацоўнічаў зь дзяржаўнымі і камэрцыйнымі тэлеканаламі, а таксама зь незалежнымі рэгіянальнымі сайтамі. У апошнія гады быў вядомы ў Берасьці як валянтэр пошукава-выратавальнага атраду «Анёл».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG