Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 75-годзьдзе заснавальніка «Народнай волі» Ёсіфа Сярэдзіча


Ёсіф Сярэдзіч
Ёсіф Сярэдзіч

Падзеі 1 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1 кастрычніка 1817 году ў Віленскім унівэрсытэце заснавалі тайнае студэнцкае патрыятычнае Таварыства філяматаў. Студэнцкі гурток, які праіснаваў 6 гадоў, адыграў значную ролю ў фармаваньні беларускае нацыі.

Сябрамі тайнага гуртка былі 18 студэнтаў, сярод іх — будучы дасьледнік прыроды, літаратар, музэязнаўца, геоляг Тамаш Зан, якога называюць ідэолягам таварыства. Кіраўніком гуртка быў будучы філёзаф ды філёляг Юзаф Яжоўскі. Сябрамі таварыства, сярод іншага, былі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ануфры Петрашкевіч і інш.

Філяматы прапанавалі ідэалёгію адбудовы літоўска-русінскага краю на падставе адзінства мовы, паходжаньня і тэрыторыі. Яны вывучалі фальклёр, міталёгію і празь іх пазнавалі народ. Маладыя асьветнікі імкнуліся сыстэмна і пасьлядоўна вывучыць архаічную народную культуру. На іхных ідэях гадаваліся таленты Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча ды Францішка Багушэвіча, якія нібыта «раптам» пачалі пісаць творы па-беларуску.

Дзень у гісторыі

331 да н. э. — Бітва пры Гаўгамэлах, вырашальная бітва паміж войскамі Аляксандра Македонскага і пэрсыдзкага цара Дарыя III, пасьля якой Пэрсыдзкая імпэрыя спыніла сваё існаваньне.

1946 ― завяршыў працу Нюрнбэрскі трыбунал.

1949 — заснаваная Кітайская Народная Рэспубліка.

Мао Цзэдун абвяршчяе стварэньне Кітайскай Народнай Рэспублікі, Пэкін, 1 кастрычніка 1949
Мао Цзэдун абвяршчяе стварэньне Кітайскай Народнай Рэспублікі, Пэкін, 1 кастрычніка 1949

1988 Міхаіл Гарбачоў стаў прэзыдэнтам Савецкага Саюзу.

2017 — рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі.

У гэты дзень нарадзіліся

1612Ян Храпавіцкі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, аўтар дзёньніка «Дыярыюш ваяводы віцебскага…».

1829 Уладзіслаў Віктар Акінчыц, лекар, паўстанец 1863-1964 гадоў.

1881Міхаіл Станюта, беларускі мастак, бацька акторкі Стэфаніі Станюты.

1888Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, прапаведнік баптызму, перакладчык рэлігійных тэкстаў.

1900Раман Семашкевіч, мастак, ахвяра сталінізму.

1902Міхал Ляпеха, захавальнік музэю-сядзібы Францішка Багушэвіча ў Кушлянах.

1937 Андрэй Мдзівані, беларускі кампазытар.

1949 — Ёсіф Сярэдзіч, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га склікання, заснавальнік і галоўны рэдактар адной з самых папулярных незалежных газэт у гісторыі Беларусі «Народная воля».

1952Анатоль Байдачны, расейскі і беларускі футбаліст, футбольны трэнэр, трэнэр зборнай Беларусі па футболе.

У памяці

1940Сямён Жыткевіч, грамадзка-культурны дзеяч, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і Таварыства беларускай школы. Загінуў у савецкім канцлягеры.

1987 Аляксандар Воінаў, архітэктар.

1990Тамара Міянсарава, піяністка, стваральніца музычнай фанатэкі Беларускага радыё і тэлебачаньня.

1992 Мікалай Бірыла, мовазнаўца.

2009Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст, у 1996–2007 гадах быў карэспандэнтам Радыё Свабода ў Менску.

Альгерд Невяроўскі
Альгерд Невяроўскі

2013 — Норбэрт Рандаў, нямецкі славіст, беларусазнавец.

2021 — Кастусь Севярынец, журналіст і паэт, аўтар паэтычных кніг для дзяцей.

Кастусь Севярынец
Кастусь Севярынец

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG