У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч разважае пра тое, чым была для Беларусі адносная «лібэралізацыя» 2015–2019 гадоў.
— У вас, магчыма, было ўражаньне, што лібэралізацыя 2015–2019 гадоў ужо незваротная і вырасьце нават да палітычнай сфэры? І што Лукашэнка ў нейкі момант сам адыдзе ад улады?
— У мяне ніколі не было такой думкі, што Лукашэнка кудысьці сыдзе. Я ніколі ня верыў у гэта. Я і зараз ня веру, што ён можа кудысьці адысьці. Пакуль не памрэ, ён будзе сядзець на сваім троне.
Але мы бачылі, як у тыя гады скарачаецца прастора для дзяржаўнага — прапаганды, інфармацыі, бізнэсу. І як пашыраецца прастора для недзяржаўнай, прыватнай сфэры. І я ня бачыў прычынаў, каб гэтага не адбывалася далей.
Ёсьць ужо немалады чалавек, які глядзіць па ТВ «Панараму», езьдзіць на МАЗ, яшчэ нешта робіць. А ўся астатняя краіна жыве незалежна ад яго. І ўсіх усё задавальняе, усе на сваіх месцах.
Цалкам інтэрвію з Аляксандрам Кныровічам у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце тут:
«Сьведкі Лукашэнкі»
«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.
Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?
Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».
Форум