Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых у Нямеччыне беларускіх турыстаў адпусьцілі, яны вяртаюцца на радзіму


Анатоль Глаз
Анатоль Глаз

Напярэдадні каля 40 беларускіх турыстаў з грэцкай візай затрымалі ў Нямеччыне нібыта за парушэньне візавых правілаў. Яны ехалі на аўтобусе ў Гішпанію.

Беларуская амбасада паведаміла пра затрыманьне і заявіла, што прымала неабходныя захады для хуткага вызваленьня суайчыньнікаў.

«Амбасада Беларусі ў Бэрліне неадкладна ўключылася ў працу па найхутчэйшым вызваленьні часова затрыманых беларускіх грамадзян, якія рухаліся транзытам праз тэрыторыю Нямеччыны. У прыватнасьці, быў апэратыўна ўсталяваны кантакт з паліцыяй Франкфурту-на-Одэры, кіраўніцтвам беларускай турыстычнай кампаніі для прыняцьця ўсіх магчымых захадаў у дадзенай сытуацыі», — расказаў РИА Новости прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Паводле яго слоў, «21 жніўня, арыентавана ў 18.30 менскага часу беларускія грамадзяне аўтобусам турыстычнай кампаніі зьехалі ў Беларусь».

Пакуль невядома, ці былі ў Нямеччыне прынятыя нейкія санкцыі да беларускіх турыстаў — напрыклад, забарона на ўезд у ЭЗ.

Анатоль Глаз таксама нагадаў пра неабходнасьць прытрылівацца візавых правілаў, усталяваных у Эўрапейскім зьвязе. Асабліва з улікам таго, як іх «гранічна прынцыпова» тлумачаць адпаведныя службы ЭЗ.

Як расказалі «Люстэрку» некалькі крыніц, каля 60 беларускіх турыстаў адправіліся на аўтобусе ў тур ад фірмы Interlux. Як пазначана на сайце фірмы, выезд адбыўся 19 жніўня зь Менску, пункт прызначэньня — Гішпанія. Фактычна аўтобус выехаў зь Беларусі ў Латвію (каб аб’ехаць чэргі), пасьля перасёк тэрыторыю Польшчы — у гэтых краінах праблемаў ня ўзьнікла. Далей ён накіраваўся ў Нямеччыну.

На мяжы Польшчы зь Нямеччынай быў пашпартны кантроль. Паводле крыніц выданьня, пасьля яго затрымалі каля 40 чалавек. З аўтобуса зьнялі тых беларусаў, у каго была першая паездка па грэцкай шэнгенскай візе. Тыя, для каго ўезд быў паўторны, змаглі працягнуць падарожжа. Затрыманых зьмясьцілі ў паліцэйскі ўчастак у горадзе Франкфурт-на-Одэры, яны правялі там больш за содні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG