Высокі адсотак галасоў, набраных прапуцінскай і антыэўрапейскай партыяй AfD на рэгіянальных выбарах у нямецкіх землях Турынгія і Саксонія (а праз пару тыдняў на чарзе яшчэ адна ўходненямецкая зямля Брандэнбург, дзе вынік чакаецца такі ж) варта разглядаць менавіта ў гэтым кантэксьце.
Ці вытрымала Амэрыка прэзыдэнцтва папуліста Трампа? Вытрымала. Калі трэба, вытрымае і паўторнае.
Ці вытрымалі Італія і Нідэрлянды перамогу правых, якія кіруюць там у гэты самы момант («Нэафашысты! Спадкаемцы Мусаліні!» — памятаеце, як іх толькі ні называлі ў СМІ перад тым, як яны перамаглі?). Вытрымліваюць.
Палітычная эліта і эўрапейскія СМІ зь іх спэцыфічнай субкультурай у апошнія гады ссунулі паняцьце пра палітычны цэнтар улева, у той час як выбарнікі, наадварот, хочуць нецікавай кансэрватыўнай нармальнасьці, стабільнага разьвіцьця і рутыны. Кіроўныя нямецкія партыі адарваліся ад выбарнікаў, перагнулі палку з экалягічнай палітыкай, праваліліся з палітыкай міграцыйнай.
Рэчаіснасьць вяртае ўтапістаў на зямлю. Самая папулярная партыя на ўзроўні ўсёй Нямеччыны — вонкава нецікавыя ўзважаныя правацэнтрысцкія хрысьціянскія дэмакраты, чый рэйтынг зараз вышэйшы за сумарны рэйтынг усіх трох партый кіроўнай кааліцыі.
Першая фармальная перамога AfD на рэгіянальных выбарах (праўда, ня факт, што яны змогуць увайсьці ва ўрад хоць недзе) з аднаго боку, можа паслужыць ацьверазеньню і сталеньню самой гэтай партыі, а таксама, хацелася б верыць, яе вяртаньню трохі назад у кірунку сваіх даўно забытых прагрэсіўных вытокаў. Можа, яна таксама паслужыць ацьверазеньню астатніх партый, даць ім нагоду пераасэнсаваць свае ўласныя прыярытэты.
Адзінае кепскае для нашага рэгіёну, што гэтыя выпрабаваньні дэмакратыя ў Нямеччыне праходзіць пасярод таго, як выпрабоўваецца імунітэт усяго міжнароднага парадку.
Усе гэтыя інстытуты і інструмэнты (ад ААН да Будапэшцкага мэмарандуму і Міжнароднага крымінальнага суду) былі створаныя менавіта на выпадак такой сытуацыі, як расейская ваенная агрэсія супраць Украіны. І ўсе гэтыя інстытуцыі, як мы назіраем, выпрабаваньня не вытрымліваюць. Як толькі што яскрава паказаў візыт Пуціна ў Манголію і адмова мангольскіх уладаў яго арыштаваць як злачынцу, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку.
Замінка ў падтрымцы Ўкраіны з боку Эўропы ці Нямеччыны, хоць пра гэта пакуль размовы не ідзе, каштавала б Украіне жыцьця людзей і свабоды. Але ў такі вось час мы жывём.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Форум