Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар на нафтабазе ў Растоўскай вобласьці ня могуць патушыць чацьвёрты дзень. РПЦ зладзіла там малебен


Наступствы меркаванага ўдару ўкраінскіх дронаў па нафтабазе ў Пралятарску Растоўскай вобласьці на спадарожнікавым здымку 18 жніўня 2024 году
Наступствы меркаванага ўдару ўкраінскіх дронаў па нафтабазе ў Пралятарску Растоўскай вобласьці на спадарожнікавым здымку 18 жніўня 2024 году

Нафтабаза ў Пралятарску Растоўскай вобласьці Расеі загарэлася ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў раніцай 18 жніўня. Увечары 20 жніўня на нафтабазе выбухнула яшчэ адна цыстэрна. Пажар ня могуць патушыць чацьвёрты дзень.

Пры тушэньні пажару на нафтасховішчы ў Пралятарску пацярпелі 42 пажарныя, 15 зь іх шпіталізаваныя, піша дзяржаўнае агенцтва ТАСС са спасылкай на мэдыкаў. Губэрнатар Васіль Голубеў раней паведамляў пра 41 пацярпелага і 18 шпіталізаваных.

Пажар у Пралятарску тушаць ужо чацьвёрты дзень. Улады ўвялі ў горадзе рэжым надзвычайнай сытуацыі. 20 жніўня паведамлялася, што плошча пажару склала 10 тысячаў квадратных мэтраў.

У тушэньні пажару бяруць удзел 500 пажарных. Паводле зьвестак блізкага да расейскіх сілавікоў тэлеграм-каналу Baza, 20 жніўня агнём былі ахопленыя 22 цыстэрны з палівам, пажарнікам не ўдаецца лякалізаваць узгараньне.

Сьвятары Валгадонскай япархіі правялі малебен у полі насупраць пажару.

Таксама яны правялі малебен у капліцы на тэрыторыі раённай бальніцы аб здароўі пажарных, якія пацярпелі пры тушэньні пажару.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG