Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская канаістка Юлія Трушкіна выйшла ў паўфінал Алімпійскіх гульняў у Парыжы


Юлія Трушкіна на Алімпіядзе ў Парыжы. 8 жніўня 2024 году
Юлія Трушкіна на Алімпіядзе ў Парыжы. 8 жніўня 2024 году

Канаістка Юлія Трушкіна 8 жніўня заняла другое месца ў кваліфікацыі на дыстанцыі 200 мэтраў у каноэ-адзіночцы сярод сямі ўдзельніц, паказаўшы час 46,15 сэкунды.

Гэты вынік дазволіў Юліі Трушкінай выйсьці ў паўфінал спаборніцтваў, які пройдзе 10 жніўня.

Беларуска саступіла толькі амэрыканцы Нэвін Гарысан. Таксама ў другім папярэднім заездзе ўдзельнічалі вясьляркі з Чылі, Калюмбіі, Кітаю, ЗША, Малдовы і Ўкраіны.

На Алімпійскіх гульнях у Парыжы беларускія атлеты заваявалі тры мэдалі: золата і срэбра ў батутыстаў Івана Літвіновіча і Віялеты Бардзілоўскай, срэбраны мэдаль у весьляра Яўгена Залатога.

Беларускія спартоўцы на Алімпіядзе ў Парыжы

Зь Беларусі на гэтых Алімпійскіх гульнях выступаюць 17 спартоўцаў:

  • Роварны спорт: Ганна Церах.
  • Скачкі на батуце: Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская.
  • Цяжкая атлетыка: Сюзанна Валадзько, Яўген Ціханцоў.
  • Барацьба: Абубакар Хаслаханаў, Магамедхабіб Кадзімагамедаў
  • Стральба: Дар’я Чупрыс, Аляксандра Пятрова.
  • Веславаньне: Яўген Залаты, Тацяна Клімовіч.
  • Каноэ: Уладзіслаў Кравец, Юлія Трушкіна.
  • Плаваньне: Ільля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушка.
  • Тэквандо: Георгі Гурцыеў.

Беларускія спартоўцы выступаюць у нэўтральным статусе. Абмежавальныя меры ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 году працягвае Расея ва Ўкраіне з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG