Легкаатлетка Крысьціна Ціманоўская, якая выступае за зборную Польшчы, не прайшла кваліфікацыю ў паўфінал на бег 200 мэтраў, але ў яе будзе яшчэ адна спроба: 5 жніўня а 13:50. Сёньня Ціманоўская паказала 5-ы вынік у кваліфікацыі.
Раварыстка Ганна Церах у групавой гонцы на 158 кілямэтраў фінішавала 61-ай.
- На гэты момант у прадстаўнікоў Беларусі тры мэдалі: у скачках на батуце Іван Літвіновіч выйграў золата, Віялета Бардзілоўская – срэбра, вясьляр Яўген Залаты – таксама срэбра.
- Беларускія спартоўцы выступаюць у нэўтральным статусе. Абмежаваньні ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расея ва Ўкраіне з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі.
Форум