Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хезбала» абстраляла поўнач Ізраілю з «Кацюшаў»


Баевікі «Хезбалы», архіўнае фота
Баевікі «Хезбалы», архіўнае фота

Лібанская групоўка выкарыстоўвае тэхніку савецкай пары. Некаторыя экспэрты чакаюць рэзкага абвастрэньня сытуацыі паміж Лібанам і Ізраілем.

Лібанскі радыкальны шыіцкі рух «Хезбала» абстраляў у ноч на нядзелю, 4 жніўня, горад Бэйт-Гілель на поўначы Ізраіля. Паводле лібанскіх службаў бясьпекі, ісламісты выпусьцілі па горадзе каля 50 рэактыўных снарадаў з савецкай рэактыўнай сыстэмы залпавага агню «Кацюша», паведамляе dpa.

Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) пацьвердзіла інфармацыю аб нападзе, але не паведаміла падрабязнасьцяў аб яго наступствах. Як паведамляюць ізраільскія СМІ, цэлі былі перахопленыя сыстэмай супрацьракетнай абароны «Жалезны купал».

«Хезбала» назвала новую атаку на Ізраіль адказам на абстрэл паселішчаў Кфаркела і Дэйр-Сырыян на поўдні Лібану 3 жніўня.

Паводле зьвестак ЦАХАЛу, цэлямі ў Кфаркеле былі вайсковыя аб’екты ісламістаў і іх інфраструктура, а каля Дэйр-Сырыяна падчас атакі ВПС зьліквідавалі аднаго з камандзіраў так званага паўднёвага фронту «Хезбалы» Алі Абд Алі.

У той жа дзень амбасада ЗША ў Бэйруце заклікала амэрыканцаў як мага хутчэй пакінуць Лібан на фоне эскаляцыі канфлікту ў рэгіёне. Аналягічныя папярэджаньні выпусьцілі Канада, Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына. Акрамя таго, розныя авіякампаніі пачалі скасоўваць рэйсы ў Ізраіль.

Чарговая эскаляцыя канфлікту на Блізкім Усходзе адбылася пасьля забойства кіраўніка палітбюро палестынскай ісламісцкай тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС Ісмаіла Ханіі ў Тэгеране, куды ён прыбыў на інаўгурацыю новага прэзыдэнта Ірану Масуда Пэзэшкіяна.

Паводле паведамленьняў СМІ, вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі аддаў загад аб нападзе на Ізраіль у адплату за забойства Ханіі. Як паведамляе Sky News Arabia, гэта можа адбыцца 12 або 13 жніўня, калі Ізраіль адзначае адну з самых вядомых жалобных датаў — Дзявятага Ава, ці Ціша Бе-Ав, калі былі разбураны першы і другі ерусалімскія храмы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG