Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірляндзкі палітык абвінаваціў Беларусь у выкарыстаньні ягонай выявы ў фэйкавай рэкляме


Міхол Марцін. Архіўнае фота
Міхол Марцін. Архіўнае фота

Былы прэм'ер-міністар Ірляндыі Міхол Марцін абвінаваціў Беларусь і Расею ў вырабе фальшывай рэклямы крыптавалюты з выкарыстаньнем ягонай выявы.

Ірляндзкі палітык Міхол Марцін падаў пазоў у Вярхоўны суд супраць Google, патрабуючы падаць інфармацыю пра людзей, якія стаяць за фальшывай рэклямай крыптавалютаў, у якой выкарыстоўваецца ягоная выява.

«Падробная рэкляма, відаць, паходзіла зь юрысдыкцый Беларусі і Расеі. Падобна, што для аплаты рэклямы выкарыстоўвалі выкрадзеныя крэдытныя карты», — сказаў выданьню Irish Times Марцін.

Палітык паведаміў пра намаганьні высьветліць асобы тых, хто замовіў адпаведную рэкляму, якая, сярод іншага, зьяўляецца на легальных вэб-сайтах. ЯЁн удакладніў, што яму давялося наняць людзей для правядзеньня судовай экспэртызы, каб паспрабаваць вызначыць заказчыкаў рэклямы, нягледзячы на тое, што ён і так дабіўся пастановы Высокага суду.

На пытаньне Марціну, ці лічыць ён, што ягоная крытыка ўварваньня Расеі ва Ўкраіну неяк зьвязаная з тым, што ён стаў аб’ектам дэзынфармацыі, ён адказаў: «Ня ведаю» і «Не магу даць адназначных камэнтароў наконт гэтага».

Сёлета на пачатку 2024 году Марцін зноў стаў абʼектам фальшывай рэклямы, якая зьявілася ў сацсетцы X напярэдадні рэфэрэндумаў у Ірляндыі «па пытаньнях сямʼі і догляду». Палітык адзначыў, што Х ішоў на супрацоўніцтва зь ім у пытаньні высьвятленьня замоўцаў фальшывай рэклямы значна горш, чым Google.

У сувязі з гэтым Марцін плянуе ініцыяваць перагляд у краіне законаў аб дыфамацыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG