Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вучэньнях МУС Беларусі заўважылі ўкраінскі бронеаўтамабіль, імаверна, захоплены Расеяй падчас вайны


Фота, на якім спэцназаўцы атраду «Віцязь» пазуюць з украінскім бронеаўтамабілем
Фота, на якім спэцназаўцы атраду «Віцязь» пазуюць з украінскім бронеаўтамабілем

Падчас вучэньняў Унутраных войскаў МУС Беларусі прадэманстравалі бронеаўтамабіль, у якім украінскія вайскоўцы пазналі бронеаўтамабіль «Козак-5». Яго раней не пастаўлялі ў Беларусь.

Фота з украінскім бронеаўтамабілем апублікаваў афіцыйны тэлеграм-канал Унутраных войскаў Беларусі. На здымку спэцназаўцы атраду «Віцязь» пазуюць на фоне бронемашыны, якую грамадзкая арганізацыя «Ўкраінскі вайсковы цэнтар» ідэнтыфікавала як бронеаўтамабіль «Козак-5».

Паводле зьвестак «Украінскага вайсковага цэнтру», бронеаўтамабілі «Козак-5» раней не пастаўляліся ў Беларусь.

На думку цэнтру, аўтамабіль мог трапіць у Беларусь у 2022 годзе разам з расейскімі вайскоўцамі, якія адыходзілі з Кіеўскай вобласьці. У час пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну гэтыя бронемашыны паступалі на ўзбраеньне ўкраінскай памежнай службы і Нацгвардыі, адзначае арганізацыя.

Таксама ня выключана, піша выданьне, што бронеаўтамабіль мог трапіць у Беларусь і пазьней, у 2023 годзе разам з часткамі «ПВК Вагнэр», адпраўленымі ў Беларусь пасьля мяцяжу Прыгожына.

Фота захопленага «Козака» ў 2022 годзе публікавалі расейскія вайсковыя паблікі «Осведомитель» і «Операция Z», удакладняе «Медиазона Беларусь».

Восеньню 2023 году на палігоне «Асіповіцкі» («Рэпішча») прайшоў збор па тэрытарыяльнай абароне са старшынямі выканкамаў і вайсковых камісарыятаў Магілёўскай вобласьці. На фота зь мерапрыемства заўважылі бронеаўтамабіль вытворчасьці ўкраінскай кампаніі «АвтоКрАЗ».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG