Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія энэргетыкі заявілі пра ўвядзеньне новай сыстэмы адключэньняў


Праца энэргетыкаў, архіўнае фота
Праца энэргетыкаў, архіўнае фота

У Беларусі пасьля нядаўняга ўрагану апрабуюць яшчэ адзін спосаб павышэньня надзейнасьці энэргасыстэмы.

Энэргетыкі будуць загадзя ўстараняць дрэвы, якія могуць упасьці на лініі электраперадачы. Пра гэта расказаў намесьнік міністра энэргетыкі Дзяніс Мароз, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства энэргетыкі.

Пакуль гэтую практыку ўводзяць у Гомельскай вобласьці. У час такіх работ будуць адключаць сьвятло ў жылых дамах.

«Насельніцтва будуць інфармаваць пра часовыя адключэньні электразабесьпячэньня ў выпадку ліквідацыі дрэў, якія пагражаюць падзеньнем на лініі электраперадачы ў Гомельскай вобласьці», — расказалі энэргетыкі.

Адмыслоўцы лічаць, што ліквідацыя такіх дрэў дасьць магчымасьць павысіць надзейнасьць работы электрасетак перш за ўсё ў час бураў і ўраганаў.

Мароз заявіў, што энэргетыкі на Гомельшчыне дадаткова праводзяць абходы на лініях электраперадачы і шукаюць «небясьпечныя» дрэвы.

Сёньня Міністэрства энэргетыкі заявіла, што пацярпелыя ад буры населеныя пункты Гомельшчыны, засілкаваныя ад дызэль-генэратарных установак, пераводзяцца ў штатны рэжым электразабесьпячэньня. Дызэль-генэратары пакуль яшчэ працуюць у 61 населеным пункце рэгіёну.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG