Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Інстытуце вывучэньня вайны зьвярнулі ўвагу на сынхроннасьць замежных візытаў чыноўнікаў Расеі і Беларусі


Раман Галоўчанка (зьлева) у часе візыту на Кубу. Ілюстрацыйнае фота
Раман Галоўчанка (зьлева) у часе візыту на Кубу. Ілюстрацыйнае фота

Раман Галоўчанка знаходзіўся зь візытам у Вэнэсуэле 14–16 ліпеня, на Кубе — 16–17 ліпеня і ў Нікарагуа — 18–19 ліпеня. Вячаслаў Валодзін наведаў Кубу, Вэнэсуэлу і Нікарагуа 19–22 ліпеня. 22 ліпеня ён накіруецца зь візытам у Альжыр.

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што візыты прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і пазьней старшыні Дзяржаўнай думы Расеі Вячаслава Валодзіна ў Вэнэсуэлу і на Кубу могуць быць падпарадкаваны адной супольнай мэце.

«Візыты Валодзіна ў Нікарагуа і на Кубу адбыліся адразу пасьля візытаў прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ў Вэнэсуэлу, на Кубу і ў Нікарагуа, у часе якіх Галоўчанка падпісаў некалькі двухбаковых эканамічных і гандлёвых пагадненьняў, магчыма, у рамках расейскіх схемаў, якія выкарыстоўвае Беларусь, каб дапамагчы Расеі абысьці заходнія санкцыі», — адзначаецца ў справаздачы ISW за 21 ліпеня.

Экспэрты зьвярнулі ўвагу на сустрэчы Рамана Галоўчанкі з кіраўніком Вэнэсуэлы Нікаласам Мадурам, у часе якой ён заявіў, што мэта яго візыту — абмеркаваньне гандлёва-эканамічнай сфэры, і выказаў Мадуры непахісную падтрымку Беларусі.

У часе наведваньня Кубы прэм’ер-міністар Беларусі «падпісаў кантракты на „мільёны даляраў“ аб пастаўцы беларускіх тавараў на Кубу ў абмен на кубінскі экспарт у Беларусь», але якую прадукцыю плянуюць прадаваць Кубе, не сказалі.

У справаздачы ISW таксама адзначаецца, што ў часе візыту ў Нікарагуа Раман Галоўчанка «падпісаў кантракты на суму 85 мільёнаў даляраў, накіраваныя на двухбаковае эканамічнае супрацоўніцтва, у тым ліку пагадненьне Беларускага банку разьвіцьця аб фінансаваньні паставак у Нікарагуа больш як 700 адзінак неназванага абсталяваньня».

«Беларусь можа пастаўляць тавары, абсталяваньне і тэхналёгіі Нікарагуа, Вэнэсуэле і Кубе ў абмен на тавары, якія Беларусь і/або Расея самі ня могуць набыць праз заходнія санкцыі», — падсумавалі экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны.

Раман Галоўчанка знаходзіўся зь візытам у Вэнэсуэле 14–16 ліпеня, на Кубе — 16–17 ліпеня і ў Нікарагуа — 18–19 ліпеня.

Вячаслаў Валодзін наведаў Кубу, Вэнэсуэлу і Нікарагуа 19–22 ліпеня. 22 ліпеня ён накіруецца зь візытам у Альжыр.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG