Паводле зьвестак большасьці выведак, за першыя два гады вайны Расея страціла каля 3000 танкаў і 5000 адзінак іншай бранятэхнікі. Паводле праекту Oryx, колькасьць страт расейскіх танкаў, для якіх праект мае фота- або відэадоказы, на гэты момант складае 3235, але, магчыма, фактычная лічба значна вышэйшая.
З моманту ўварваньня Расеі ва Ўкраіну на перадавую было адпраўлена каля 175 дастаткова сучасных танкаў Т-90М. Паводле ацэнак Міжнароднага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, гадавая вытворчасьць сёлета можа наблізіцца да 90. Аднак Міхаэль Г'ерстад, аналітык інстытуту, сьцьвярджае, што большасьць Т-90МС — на самой справе мадэрнізацыя старых Т-90АС.
Паколькі гэтыя лічбы зьмяншаюцца, вытворчасьць новых Т-90МС сёлета можа скласьці ня больш за 28. Павел Лузін, экспэрт у расейскім вайсковым патэнцыяле вашынгтонскага Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі, лічыць, што Расея можа вырабляць толькі 30 новых танкаў за год.
Аналітыкі лічаць, што пры цяперашніх тэмпах зносу расейскія танкі і пяхотныя машыны, якія знаходзяцца на захоўваньні, дасягнуць «крытычнага пункту зьнясіленьня» да другой паловы наступнага году.
Калі нічога ня зьменіцца, да канца гэтага году расейскія войскі, магчыма, будуць вымушаныя зьмяніць сваю тактыку на больш абарончую, лічыць Міхаэль Г’ерстад. Гэта можа стаць відавочным ужо да канца лета.
Форум