Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэмпіёнамі Эўропы ў футболе стала зборная Гішпаніі


Капітаны дзьвюх камандаў Гары Кейн (Англія, зьлева) і Альвара Марата (Гішпанія) змагаюцца за мяч у фінале. Абодва капітаны не дагулялі асноўны час матчу, іх замянілі
Капітаны дзьвюх камандаў Гары Кейн (Англія, зьлева) і Альвара Марата (Гішпанія) змагаюцца за мяч у фінале. Абодва капітаны не дагулялі асноўны час матчу, іх замянілі

У фінале, які прайшоў на Алімпійскім стадыёне ў Бэрліне, сустракаліся ангельская і гішпанская зборныя.

Зь лікам 2-1 перамаглі гішпанцы. Галы за гішпанцаў забілі Ніка Ўільямс і Мікель Аярсабаль, за ангельцаў – Коўл Палмэр.

Гішпанія раней ужо была эўрапейскім чэмпіёнам тройчы — у 1964 годзе, а потым два разы запар, у 2008 і 2012 гадах. Ангельская зборная дагэтуль ні разу не была чэмпіёнам Эўропы. Не атрымалася і гэтым разам.

Ніка Ўільямс адкрыў лік у фінале
Ніка Ўільямс адкрыў лік у фінале

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG