«Я ведаю, што я не малады чалавек, калі казаць відавочнае, — цытуе Байдэна агентва Reuters. — Мне ўжо ня так лёгка хадзіць як некалі, я ўжо не размаўляю так гладка, як некалі, я не дэбатую так добра, як некалі».
«Я б ня ўдзельнічаў у выбарах, калі б ня верыў усім сэрцам і душой, што я магу зрабіць гэтую працу. Стаўкі занадта высокія,» — сказаў Байдэн.
Агенцтва Associated Press адзначае, што выступ Байдэна на дэбатах 27 чэрвеня выклікаў заклапочанасьць ягоных прыхільнікаў, бо ў яго было мноства запінаньняў, паўзаў і ягоныя ціхія выказваньні часам было цяжка зразумець.
Уражаньні ад выступленьня Байдэна ў дэбатах падкрэсьлілі занепакоенасьць яго ўзростам і тым, ці не занадта стары ён у свой 81 год, каб адбываць яшчэ адзін чатырохгадовы тэрмін, і выклікала пытаньні сярод некаторых дэмакратаў наконт таго, ці варта яму адступіць у якасьці кандыдата ад іх партыі.