Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут вывучэньня вайны: Крэмль можа выкарыстаць выбары-2025 у Беларусі для павелічэньня ціску на краіну


Выбарчы ўчастак 9 жніўня 2020 году. Ілюстрацыйнае фота
Выбарчы ўчастак 9 жніўня 2020 году. Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігарам Карпенкам 11 чэрвеня заявіў, што наступныя выбары прэзыдэнта трэба правесьці так, каб «камар носам не падлез».

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны не выключаюць, што Масква працягне павялічваць ціск і свой кантроль над Беларусьсю пасьля выбараў прэзыдэнта ў 2025 годзе.

«Апошнія прэзыдэнцкія выбары, якія Лукашэнка сфальсыфікаваў, адбыліся ў Беларусі ў жніўні 2020 году. Крэмль выкарыстаў рух пратэсту ў Беларусі ў 2020 годзе, каб істотна павялічыць уплыў і кантроль Расеі над Беларусьсю, і Крэмль, імаверна, плянуе выкарыстоўваць любы падобны рух пратэсту, які можа адбыцца ў 2025 годзе», — адзначылі экспэрты.

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігарам Карпенкам 11 чэрвеня заявіў, што наступныя выбары прэзыдэнта павінны адбыцца не пазьней за 20 ліпеня 2025 году.

«Выбары паспрабуем правесьці так, каб камар носам не падлез. Нам няма ніякай неабходнасьці, як гэта было і ў мінулыя гады, ціснуць, адміністрацыйны рэсурс выкарыстоўваць. Мы сумленна і прыстойна здольныя правесьці гэтыя выбары», — сказаў Лукашэнка.

Апошнія выбары прэзыдэнта прайшлі ў жніўні 2020 году і завяршыліся масавымі акцыямі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Жорсткія разгоны пратэстоўцаў сталі пачаткам беспрэцэдэнтных з пачатку праўленьня Лукашэнкі рэпрэсій супраць грамадзян Беларусі, якія маюць іншыя, чым ён, погляды, а таксама супраць незалежных сродкаў масавай інфармацыі, якія цяпер вымушаныя працаваць за межамі Беларусі.

Пасьля гэтага ўлады Беларусі зьліквідавалі мноства грамадзкіх арганізацый, незалежных прафсаюзаў, а таксама апазыцыйныя палітычныя партыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG