Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куба анансавала прыбыцьцё ў Гавану групы расейскіх караблёў і атамнай падводнай лодкі


Расейскі фрэгат «Адмірал Гаршкоў» запускае ракету «Цыркон»
Расейскі фрэгат «Адмірал Гаршкоў» запускае ракету «Цыркон»

Улады Кубы анансавалі прыбыцьцё ў Гавану на наступным тыдні чатырох расейскіх караблёў, у тым ліку атамнай падлодкі «Казань» і ракетнага фрэгата «Адмірал Гаршкоў». Пры гэтым было падкрэсьлена, што караблі ВМФ Расеі ня маюць ядзернай зброі і не нясуць пагрозы для рэгіёну, перадае Reuters.

«Візыт адпавядае гістарычна дружалюбным адносінам паміж Кубай і Расеяй і строга адпавядае міжнародным правілам», — гаворыцца ў распаўсюджанай 6 чэрвеня заяве кубінскага МЗС.

Заява была зроблена на наступны дзень пасьля таго, як крыніца ў адміністрацыі ЗША расказала аб плянах Расеі накіраваць баявыя судны ў Карыбскі рэгіён, у тым ліку да саюзьнікаў у Вэнэсуэле і на Кубе, для правядзеньня ваенна-марскіх вучэньняў.

Напружанасьць у адносінах паміж ЗША і Расеяй рэзка ўзрасла пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня расейскай арміі ва Ўкраіну ў лютым 2022 года, і актыўнасьць расейскага флёту, хоць і звычайная ў Атлянтыцы, таксама ўзрасла з прычыны падтрымкі Ўкраіны з боку Злучаных Штатаў, адзначылі ў Вашынгтоне.
У ЗША сказалі, што ня лічаць чаканае прыбыцьцё невялікай колькасьці самалётаў і караблёў пагрозай, але амэрыканскія ВМС маюць намер сачыць за вучэньнямі.

Паводле зьвестак кубінскага кіраўніцтва, расейскія караблі прыбудуць у Гавану, як чакаецца, у пэрыяд з 12 па 17 чэрвеня.

У часы «халоднай войны» разьмяшчэньне на Кубе, у непасрэднай блізкасьці ад узьбярэжжа ЗША, савецкіх падразьяленьняў, на ўзбраеньні якіх знаходзілася як звычайная, так і атамная зброя, справакавала Карыбскі крызіс 1962 году. Ён мог прывесьці да глябальнай ядзернай вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG