Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Язэпа Варонкі і Юрася Бушлякова


Юрась Бушлякоў
Юрась Бушлякоў

Падзеі 4 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1634 — Палянаўскім мірам была скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.

1800 — у Вашынгтоне завяршылася будаўніцтва Белага дому, і ў яго засяліліся першыя насельнікі: прэзыдэнт Джон Адамс з жонкай.

1972 — паэт Іосіф Бродзкі накіраваўся ў вымушаную эміграцыю з СССР.

1989 — на плошчы Т'яньаньмынь у Пэкіне канчаткова здушылі студэнцкую дэманстрацыю пратэсту.

1989 — у Польшчы адбыліся першыя часткова свабодныя парлямэнцкія выбары, на якіх, нягледзячы на квоты для камуністычнага рэжыму, перамог рух «Салідарнасьць».

1993 — Вярхоўны Савет Ьеларусі зацьвердзіў «антыкарупцыйную камісію» і выбраў яе старшыню. З гэтага прызначэньня пачаўся імклівы рух Аляксандра Лукашэнкі да пасады прэзыдэнта.

У гэты дзень нарадзіліся


1867 Густаў Манэргайм, маршал Фінляндыі, прэзыдэнт Фінляндыі ў 1944–1946.

Густаў Манэргайм
Густаў Манэргайм

1946Людміла Бржазоўская, балерына, народная артыстка БССР.

1972Віктар Сьлінко, паэт.

У памяці

1847Стафан Грабоўскі, вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 г.

1872 Станіслаў Манюшка, беларускі і польскі кампазытар.

1953Язэп Варонка, першы прэмʼер і міністар замежных спраў ураду БНР.

Першы ўрад БНР. Язэп Варонка сядзіць другі справа
Першы ўрад БНР. Язэп Варонка сядзіць другі справа

1986Канстанцыя Буйло, паэтка.

Канстанцыя Буйло
Канстанцыя Буйло

2013 Юрась Бушлякоў, беларускі мовазнаўца, супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс».

Кніга Юрася Бушлякова «Жывая мова»
Кніга Юрася Бушлякова «Жывая мова»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG