Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі паведамілі пра надзвычайнае здарэньне: з акна інтэрнату выпала студэнтка


Адзін з інтэрнатаў у Гомлі, архіўнае фота
Адзін з інтэрнатаў у Гомлі, архіўнае фота

Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі няма.

Увечары 2 чэрвеня ў Гомлі дзяўчына выпала з вакна студэнцкага інтэрнату і загінула. Пра гэта паведаміў канал «ЧП Гомель», на які спасылаецца «Флагшток».

Як расказалі суполцы чытачы, трагедыя здарылася каля 20:30 на вуліцы Петруся Броўкі. Мэдыкі «хуткай дапамогі», якія прыбылі на месца, не змаглі выратаваць дзяўчыну — паводле папярэдняй інфармацыі, яна атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыцьцём, і памерла на месцы.

Гаворка пра інтэрнат Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны. У камэнтарах карыстальнікі напісалі аб тым, што загінулая студэнтка — з Туркмэністану. Як сьцьвярджае адзін з камэнтатараў, у дзяўчыны была запазычанасьць у аплаце вучобы.

Інфармацыю паведаміла таксама суполка «ЧП Гомель | Навіны Гомельскай вобласьці» са спасылкай на відавочцаў, адзін зь якіх пацьвердзіў словы фатаграфіяй зь месца здарэньня.

Паведамляецца, што дзяўчына памерла ад атрыманых пры падзеньні траўмаў. Паводле папярэдняй інфармацыі суполкі, загінулая была студэнткай з Туркмэністану.

Унівэрсытэт, міліцыя, Сьледчы камітэт і іншыя афіцыйныя крыніцы пакуль нічога не паведамлялі аб трагедыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG