Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Сусьветны дзень абароны дзяцей


Ілюстрацыйнае фота. Украінскія дзеці гуляюць у вайну. Вёска Стаянка Кіеўскай вобласьці (была акупаваныя расейскімі войскамі на пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну)
Ілюстрацыйнае фота. Украінскія дзеці гуляюць у вайну. Вёска Стаянка Кіеўскай вобласьці (была акупаваныя расейскімі войскамі на пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну)

Падзеі 1 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Быў заснаваны ў лістападзе 1949 году ў Парыжы рашэньнем кангрэсу Міжнароднай дэмакратычнай фэдэрацыі жанчын. Упершыню Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначылі ў 1950 годзе.

Дзень у гісторыі

1836 — закладзены першы камень Берасьцейскай крэпасьці.

Берасьцейская крэпасьць
Берасьцейская крэпасьць

1862 — на ўсёй тэрыторыі ЗША скасавалі рабства.

1916 — у Вільні стварылі Беларускі клюб.

1918 — у Менску адкрылася кансэрваторыя.

1933 — у Менску адкрылі Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (з 1991 году — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт).

1990 — прэзыдэнт ЗША Джордж Буш (старэйшы) і савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў падпісалі дамову аб спыненьні вытворчасьці хімічнай зброі.

Джордж Буш (малодшы) і Міхаіл Гарбачоў
Джордж Буш (малодшы) і Міхаіл Гарбачоў

2021Сьцяпан Латыпаў зрабіў спробу самагубства ў судзе.

У гэты дзень нарадзіліся

1804Міхал Глінка, расейскі кампазытар, паходзіў са смаленскай шляхты.

Міхаіл Глінка
Міхаіл Глінка

1911Якуб Міско, беларускі пісьменьнік, журналіст.

1926 Мэрылін Манро, амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, сэкс-сымбаль.

Мэрылін Манро
Мэрылін Манро

1928Леакадзія Шышэя, удзельніца паваеннага супраціву, сяброўка падпольнай слонімскай арганізацыі, нявольніца ГУЛАГу.

Леакадзія Шышэя
Леакадзія Шышэя

1945 Аляксей Кузьміч, беларускі мастак.

Алесь Адамовіч і Аляксей Кузьміч, фота Яўгена Коктыша
Алесь Адамовіч і Аляксей Кузьміч, фота Яўгена Коктыша

1946 Генрых Далідовіч, пісьменьнік.

1954Алесь Асташонак, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

1954 Сяргей Журавель, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі. 70 гадоў

1963 Ігар Жалязоўскі, наймацнейшы канькабежац сьвету, за свае перамогі ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. На Алімпіядзе ў Ліліхамэры стаяў на п’едэстале пад бел-чырвона-белым сьцягам.

Ігар Жалязоўскі
Ігар Жалязоўскі

У памяці

1434 Ягайла, вялікі князь літоўскі, кароль Польшчы.

1970Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаўскас), беларускі і літоўскі заоляг, пэдагог.

2009 Аляксандар Патупа, бізнэсовец, журналіст, грамадзкі дзяяч.

Аляксандар Патупа
Аляксандар Патупа

2021 Фёдар Крыванос, праваслаўны сьвятар, дасьледнік рэпрэсіяў бальшавікоў супраць духавенства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG