Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 4 гады таму ў Горадні ў выніку правакацыі арыштавалі блогера Сяргея Ціханоўскага


Сяргей Ціханоўскі. Архіўнае фота
Сяргей Ціханоўскі. Архіўнае фота

Падзеі 29 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

29 траўня 2020 году у Горадні ў выніку правакацыі быў арыштаваны відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі, муж цяперашняй апазыцыйнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай. Ён зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні.

З таго часу Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі. Яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальваньні варожасьці, перашкодзе працы ЦВК і на закрытым судзе 14 сьнежня 2021 году далі 18 гадоў зьняволеньня. У чэрвені 2022 году КДБ унёс Ціханоўскага ў сьпіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Таксама ў гэты дзень

1453 — адбылося падзеньне Канстантынопалю. Горад захапілі войскі Атаманскай імпэрыі, што засьведчыла канчатковы развал Усходняй Рымскай імпэрыі.

1975 — на Беларускім аўтазаводзе пачатая вытворчасьць найбуйнейшага ў СССР грузавіка БелАЗ-7520.

У гэты дзень нарадзіліся

1945 — ​ Аляксей Кароль — беларускі гісторык, палітоляг, галоўны рэдактар газэты «Новы час».

Аляксей Кароль
Аляксей Кароль

1973Юрась Бушлякоў, беларускі мовазнаўца, супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс».

Юрась Бушлякоў. Жывая мова
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:14:59 0:00
Наўпроставы лінк

1874Гілбэрт Кіт Чэстэртан, брытанскі пісьменьнік, журналіст і літаратуразнаўца.

1933Мікола Гайдук, беларускі пісьменьнік.

У гэты дзень памерлі:

1565Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага.

1861Яўхім Лялевель, гісторык, нумізмат, гэральдык, палітычны дзяяч, прафэсар Віленскага і Варшаўскага ўнівэрсытэтаў.

1868 Аляксандар Здановіч, беларускі і польскі гісторык, мовазнаўца, пэдагог.

1986 Алена Аладава, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР.

1920 — бальшавікі расстралялі Фабіяна Шантыра, беларускага грамадзка-дзяржаўнага дзеяча, публіцыста, пісьменьніка і перакладчыка.

1970 Мікола Абрамчык, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Францыі, прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі (1947–1970).

Мікола Абрамчык і Натальля Арсеньнева
Мікола Абрамчык і Натальля Арсеньнева

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG