Дзень у гісторыі
1570 — Лагішын атрымаў магдэбурскае права і герб.
1599 — створаная Віленская канфэдэрацыя — саюз кальвінісцкай і праваслаўнай шляхты.
1625 — Дарагабуж атрымаў магдэбурскае права і герб.
1871 — пасьля тыдня крывавых баёў разгромленая Парыская камуна.
1905 — параза расейскага флёту ў Цусімскай бітве падчас расейска-японскай вайны.
1918 — адбылося абвяшчэньне незалежнасьці Армэніі і Азэрбайджану.
1961 — у Лёндане ўтварылі праваабарончую арганізацыю Amnesty International.
1987 ― 19-гадовы заходненямецкі пілёт Матыяс Руст пасадзіў прыватны самалёт «Сэсна-173П» на Краснай плошчы ў Маскве.
У гэты дзень нарадзіліся
1836 — Ян Карловіч, лінгвіст, этнограф, фальклярыст, музыказнаўца.
1877 — Оскар Мілаш, паэт і пісьменьнік.
1908 — Ян Флемінг, брытанскі пісьменьнік, аўтар раманаў пра Джэймза Бонда.
1918 — Кастусь Маскалік, грэка-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч.
1924 — Леанід Побаль, археоляг, доктар гістарычных навук, прафэсар.
1937 — Генрых Ціхановіч, мастак.
1960 — Алесь Аркуш, беларускі пісьменьнік.
У памяці
1549 — Аляксандар Хадкевіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1565 — Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзяяч ВКЛ.
1863 — Вікенці Козел, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 г., забіты ў баі каля вёскі Ўладыкі (цяпер Вялейскі раён).
1916 — Іван Франко, украінскі пісьменьнік.
2001 — Мікалай Яроменка малодшы, кінаактор.
2018 – Арсень Ліс, доктар філялёгіі, фальклярыст і літаратуразнаўца.