Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі»: КДБ затрымаў як найменей шэсьць чыгуначнікаў за фота аварыі цеплавозу ў прыватнай перапісцы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» паведамляе пра хвалю затрыманьня калегаў, якая пачалася 20 траўня.

Стала вядома, што ў лякаматыўным дэпо Менск 21 траўня затрымалі шэсьць машыністаў і памочнікаў машыніста.

Кіраўніцтва дэпо сьцьвярджае, што прычынай затрыманьняў была перасылка ў мэсэнджарах і працоўных чатах фота аварыі 10 траўня, калі манэўраны лякаматыў сышоў з рэек каля станцыі «Менск-Сартавальны».

Як стала вядома супольнасьці чыгуначнікаў, трох затрыманых вызвалілі праз тры дні, трое застаюцца за кратамі, прынамсі двум інкрымінуюць «спрыяньне экстрэмізму». Паводле супольнасьці, гаворка можа ісьці пра артыкул 361-4 Крымінальнага кодэксу, паводле якога могуць пакараць пазбаўленьнем волі на тэрміны да 7 гадоў.

Абвінавачаных звольнілі, таксама «прапанавалі» звольніцца начальніку адной са станцыяў лякаматыўнага дэпо — усё за тую ж перасылку здымкаў супрацоўнікамі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG