Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці грасмайстра Віктара Купрэйчыка — адзінага, хто адмовіўся галасаваць за Лукашэнку на чале НАК


Віктар Купрэйчык каля магілы Васіля Быкава, архіўнае фота
Віктар Купрэйчык каля магілы Васіля Быкава, архіўнае фота

Падзеі 22 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Сем гадоў таму, 22 траўня 2017 году, памёр першы беларускі міжнародны грасмайстар Віктар Купрэйчык. Ён выступаў больш як у ста краінах, згуляў на спаборніцтвах рознага ўзроўню (ад чэмпіянатаў Беларусі да першынства Эўропы і сьвету сярод сэньёраў) 4000 партыяў. Пра яго шахматную творчасьць надрукаваныя сотні артыкулаў і рэпартажаў, зьняты фільм. У Канадзе выйшаў зборнік ягоных выбраных партыяў.

Калі ў 1997-м адбываліся выбары прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, гросмайстар Купрэйчык быў адзіны, хто падняўся і цьвёрда сказаў: галасаваць ня будзе. Ня будзе, бо паводле Алімпійскай хартыі дзейны прэзыдэнт краіны ня можа быць абраны на гэтую пасаду.

Дзень у гісторыі

1501 — у Вільні асьвяцілі касьцёл Сьвятой Ганны.

1848 — пачаў дзейнічаць Дняпроўска-Бужанскі канал.

1925 — у Вільні выйшаў апошні нумар заходнебеларускай газэты «Беларуская доля».

1945 — польскія падпольшчыкі, падначаленыя Зыгмунта Шэндзеляжа «Лупашкі», спалілі на Беласточчыне беларускую вёску Патокі.

1962 — у паселішчы Сосны пад Менскам запусьцілі першы ў Беларусі атамны рэактар.

1972 — адбыўся першы ў гісторыі візыт прэзыдэнта ЗША ў Савецкі Саюз. З тыднёвым візытам СССР наведаў Рычард Ніксан.

1982 — адбылася прэм’ера «Тутэйшых» у Магілёўскім абласным драматычным тэатры. Рэжысэр — Валеры Масьлюк.

У гэты дзень нарадзіліся

1813 Рыхард Вагнэр, нямецкі кампазытар, дырыгент, драматург, філёзаф.

1859 —​ Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік. Найбольшую вядомасьць здабыў дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Холмса і доктара Ўотсана.

Артур Конан Дойл
Артур Конан Дойл

1899 —​ Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч.

1900 —​ Мікола Касьпяровіч, беларускі этнограф, краязнавец, мовазнаўца і дасьледчык літаратуры.

1907Алена Аладава, беларуская мастацтвазнаўца.

1924Шарль Азнавур, францускі актор і сьпявак армянскага паходжаньня.

1931 — Мая Яніцкая, беларуская мастацтвазнаўца, дасьледніца дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Мая Яніцкая
Мая Яніцкая

1932 — Элеанора Вецер, мастацтвазнаўца, стваральніца Музэю старажытнай беларускай культуры ў Акадэміі навук Беларусі.

1944Юры Гарулёў, кінарэжысэр дакумэнтальных фільмаў.

22 траўня 1959 — Мікола Яцкоў, беларускі паэт, кампазытар-песеньнік.

Мікола Яцкоў, 2013 год
Мікола Яцкоў, 2013 год

У памяці

1671 — памёр Аляксандар Казімер Сапега, віленскі біскуп.

1885 — памёр Віктор Гюго, францускі пісьменьнік, тэарэтык францускага рамантызму.

Віктар Гюго
Віктар Гюго

2007 — памерла Ванда Махнач, беларускі мэдык, дзяячка Саюзу беларускай моладзі і беларускай дыяспары ў ЗША.

2011 — памёр Шалом Халяўскі, гісторык, у часе 2-й сусьветнай вайны кіраўнік паўстаньня ў Нясьвіскім гета.

2017 — памёр Віктар Купрэйчык, беларускі шахматыст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG