Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскія камэры відэаназіраньня распаўсюджваюцца ў Цэнтральнай Эўропе, нягледзячы на ​​праблемы бясьпекі


Кітайскія камэры відэаназіраньня
Кітайскія камэры відэаназіраньня

Краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы купілі мільёны камэр назіраньня кітайскай вытворчасьці за апошнія пяць гадоў, нягледзячы на ​​ўразьлівасьць бясьпекі прыладаў і сувязі з кітайскай дзяржавай, паказвае апытаньне RFE/RL у дзевяці краінах.

Дасьледаваньні журналістаў Радыё Свабода сьведчаць пра ўсё большае выкарыстаньне камэраў кітайскай вытворчасьці ў краінах, якія зьяўляюцца сябрамі Эўразьвязу і NATO або жадаюць далучыцца да іх, і дзе ўрады, якія клапоцяцца пра бюджэт, усё часьцей зьвяртаюцца да даступных кітайскіх кампаній, якія субсыдуюцца дзяржавай.

У той час як публічныя нацыянальныя базы дадзеных для камэраў назіраньня не існуюць для большасьці краін, даступныя дадзеныя і справаздачы Радыё Свабода паказваюць, што Dahua і Hikvision — дзьве часткова дзяржаўныя кітайскія кампаніі, якія зьяўляюцца аднымі зь вядучых у сьвеце пастаўшчыкоў унутранай тэлевізіі і сыстэм назіраньня, дамінуюць на рынках Вугоршчыны, Сэрбіі, Румыніі, Малдовы, Украіны, Босьніі і Герцагавіны, Косава, Баўгарыі і Грузіі.

«Самае вялікае адрозьненьне паміж кітайскімі фірмамі і іншымі заключаецца ў тым, што іншыя кампаніі ня маюць такога шырокага і крытычнага каталёгу ўразьлівасьцяў, якія можна было б выкарыстоўваць», — сказаў Конар Гілі, дырэктар дзяржаўных дасьледаваньняў у IPVM, дасьледчай фірме ў сфэры назіраньня.

«У асноўным бясьпека заключаецца ў плянаваньні гіпатэтычных пагроз, урады і арганізацыі нацыянальнай бясьпекі павінны быць на гэтым засяроджаныя».

Нягледзячы на пільную ўвагу ў заходніх сталіцах да празьмернай залежнасьці ад кітайскіх тэхналёгіяў у крытычна важнай інфраструктуры, камэры Dahua і Hikvision таксама выкарыстоўваюцца ў канфідэнцыйных аб’ектах, у тым ліку на вайсковых базах у Румыніі і штабах спэцыяльнай паліцыі ў Вугоршчыне, што, на думку экспэртаў, адкрывае іх хакерам і іншым праціўнікам.

Злучаныя Штаты, Вялікая Брытанія і Аўстралія ўнесьлі дзьве фірмы ў чорны сьпіс, але ў Эўропе такой забароны не існуе. На фоне знакавага эўрапейскага візыту кітайскага лідэра Сі Цзіньпіна, які пачаўся 5 траўня, сэрыі кітайскіх шпіёнскіх скандалаў па ўсім кантынэнце і рэпрэсій ЭЗ у дачыненьні кітайскай гандлёвай практыкі, пляцдарм гэтых кампаній у Эўропе азначае яшчэ адзін патэнцыйны пункт успышкі.

  • Вугоршчына: як паведамляе Shodan (мэханізм пошуку прыладаў з падлучэньнем да Сеціва), у краіне працуюць мінімум 3567 прыладаў Dahua і 18 166 ад Hikvision. З Пэкінам добрыя адносіны мае аўтарытарны прэм’ер краіны Віктар Орбан. Але здараліся і забароны — нямецкі вытворца Rheinmetall заблякаваў выкарыстаньне кітайскай тэхнікі на сваёй фабрыцы ў заходняй Вугоршчыне;
  • Украіна: сотні тысяч камэраў ад дзьвюх кітайскіх кампаній па ўсёй тэрыторыі, у студзені СБУ заяўляла, што расейскія спэцслужбы ўзламалі дзьве камэры назіраньня ў Кіеве напярэдадні расейскага ракетнага ўдару па ўкраінскай сталіцы, у выніку якога загінулі прынамсі тры чалавекі;
  • Малдова: у ліку галоўных пакупнікоў прадукцыі падазроных кітайскіх кампаній — сілавыя структуры, у тым ліку міліцыя і авіяцыйны полк Мінабароны, а таксама Міністэрствы працы, замежных спраў і Нацбанк Малдовы. Таксама кітайскімі камэрамі абсталяваныя тралейбусы ў сталіцы Кішынёве;
  • Сэрбія: Бялград апошнімі гадамі патраціў на гэтую тэхніку каля 5,8 млн даляраў. 10 з 42 апытаных муніцыпалітэтаў і гарадоў купілі камэры з тэхналёгіяй распазнаваньня твараў. Гэта балючае месца ў Сэрбіі, дзе ўрад некалькі разоў спрабаваў праціснуць заканадаўства, якое дало б шырокія паўнамоцтвы выкарыстоўваць такую тэхналёгію ў грамадзкіх месцах. У краіне ўжо звыш 1000 камэраў з распазнаваньнем твараў вытворчасьці іншай кітайскай фірмы, Huawei;
  • Босьнія і Герцагавіна: памежная служба дзяржавы заявіла Свабодзе, што не выкарыстоўвае кітайскіх камэр, у сталіцы Сараеве ўсяго дзьве камэры кітайскае вытворчасьці, а асноўны аб’ём закупак такой прадукцыі — у аўтаномнай Рэспубліцы Сэрбскай, у тым ліку яе сталіцы Баня-Луцы, дзе абсталяваньне на вуліцах кітайскіх камэраў ёсьць часткай праекту «моцнага гораду»;
  • Косава: кітайскія відэакамэры знаходзяцца на плошчах сталіцы паўпрызнанай дзяржавы Прышціны і на будынках пракуратуры, міністэрстваў гандлю і здароўя. Закупляліся сыстэмы кітайскага відэаназіраньня пераважна ў 2020 і 2021 гадах. А ў 2022 камэры куплялі ўлады сэрбскіх самаўрадаў Косава для школаў;
  • Румынія: краіна знаходзіцца на 8-м месцы ў сьвеце ў карыстаньні кітайскай тэхнікай відэаназіраньня. Апошняе расьсьледаваньне Радыё Свабода паказвае на тое, што такімі камэрамі абсталяваныя мінімум 28 вайсковых аб’ектаў Румыніі, а таксама сотні цывільных інстытуцый, якія маюць дачыненьне да сфэры дзяржаўнае бясьпекі;
  • Баўгарыя: улады не адказалі на запыт журналістаў, якую колькасьць камэраў выкарыстоўваюць, але рэпартэры маюць зьвесткі пра кітайскую тэхніку ў сталіцы краіны Сафіі, у тым ліку на ўрадавых будынках;
  • Грузія: каля 80% камэраў па ўсёй краіне — вытворчасьці Hikvision і Dahua. Калі ў 2020 годзе грузінскі ўрад закупіў меней за 1000 камэраў з Кітаю, то ў 2023-м — звыш 10 тысяч. Амаль усе камэры, якія выкарыстоўвае нацыянальная паліцыя Грузіі, кітайскай вытворчасьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG