Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У эўрапейскіх краінах пад арыштам пяць чалавек, падазраваных у шпіянажы на Кітай


Пяць чалавек, якія абвінавачваюцца ў шпіянажы на карысьць Кітаю, трапілі ў панядзелак у поле зроку эўрапейскіх праваахоўных органаў. Трох арыштавалі ў Нямеччыне.

Нямецкія ўлады мяркуюць, што яны перадавалі кітайскаму боку засакрэчаную інфармацыю пра высокія тэхналёгіі, якія ўжываюцца на флёце.

Усе трое арыштаваных — грамадзяне Нямеччыны. Адзін зь іх, на думку сьледзтва, быў завэрбаваны кітайскімі спэцслужбамі. Двух іншых — уладальнікаў фірмы, зьвязанай з тэхналягічнымі распрацоўкамі, — ён выкарыстоўваў у якасьці крыніц інфармацыі.

Міністарка ўнутраных справаў Нямеччыны Нэнсі Фэзэр і міністар юстыцыі Марка Бушман заявілі, што актыўнасьць выведкі Кітаю ў галіне бізнэсу, прамысловасьці і навукі апошнім часам узрастае, і Нямеччыне трэба праяўляць больш асьцярожнасьці ў гэтых адносінах.

Амбасада Кітаю ў Бэрліне апублікавала заяву, у якой назвала абвінавачаньні ў шпіянажы ілжывымі.

Таксама ў панядзелак у Вялікай Брытаніі двум раней арыштаваным грамадзянам краіны прад’явілі абвінавачаньні ў шпіянажы на карысьць Кітаю. На думку праваахоўных органаў, яны перадавалі кітайскім спэцслужбам сакрэтную інфармацыю. Адзін з падазраваных працаваў асыстэнтам у брытанскім парлямэнце, пра заняткі другога не паведамляецца. Кітайскае прадстаўніцтва ў Лёндане назвала абвінавачаньні ў шпіянажы сфабрыкаванымі і паклёпніцкімі.

Меркаваньняў пра сувязь нямецкіх і брытанскіх падазраваных паміж сабой не прыводзіцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG