Акцыя, прымеркаваная да 1 траўня, адбываецца ў паштовых аддзяленьнях па ўсёй краіне. Дзяржаўнае прадпрыемства апублікавала сьпіс гарадоў і паштовых аддзяленьняў, зь якіх можна паўдзельнічаць у акцыі.
1 траўня ў шэрагу гарадоў Беларусі можна прыйсьці на пошту, набыць каляровыя паштоўкі, падпісаць і бясплатна даслаць іх родным і блізкім людзям.
У Менску ў акцыі ўдзельнічаюць два паштовыя аддзяленьні: Паштамт (пр-т Незалежнасьці, 10) з 10:00 да 12:00 і з 15:00 да 17:00; аддзяленьне паштовай сувязі № 60 (вул. Вакзальная, 22) з 17:00 да 19:00.
Форум